Фінішаваў чэмпіянат раёна па міні-футболе

Завяршыўся ІІ адкрыты зімовы чэмпіянат Маларыцкага раёна па міні-футболе памяці М.Ф.Германюка. На старт у другой палове студзеня выйшла 12 каманд. На працягу больш чым трох месяцаў было сыграна 22 туры, 2 паўфіналы. Пасля ХХІІ туру (другі круг) выніковая турнірная табліца выглядала так:
Хто ж стане пераможцам? Інтрыга захоўвалася да апошняй гульні. У фінале ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” сустрэліся мацнейшыя каманды — кансервавагароднінасушыльнага камбіната і “Камунальнік”. З лікам 7:6 “Камунальнік” прайграў. Між іншым, асноўная гульня закончылася ўнічыю (2:2). Перамогу кансервавагароднінасушыльны камбінат атрымаў, выйграўшы ў саперніка пасляматчавае пенальці. На трэцім месцы ў выніковай турнірнай табліцы апынулася каманда “Штыль”, на чацвёртым – каманда ДРБУ-179. Гульня паміж імі закончылася з лікам 6:0.
Каманда-пераможца ўзнагароджана пераходным кубкам, дыпломам і медалямі. Узнагароды атрымалі і каманды-прызёры.
Па выніках усіх праведзеных гульняў зімовага чэмпіянату лепшым іграком стаў Уладзімір Канавалаў (“Штыль”), лепшым бамбардзірам – Аляксандр Германюк (ДРБУ-179, 96 забітых галоў), лепшым варатаром — Дзмітрый Піліпёнак (“Камунальнік”). Арганізатары спаборніцтваў дыпломамі ўзнагародзілі і лепшых балельшчыкаў. Імі сталі Сяргей Самасюк і Валянціна Панчук. Не засталіся без увагі таксама і ветэраны футбола Маларытчыны. Грашовыя прызы атрымалі: Аляксандр Ляпешка, Іван Ступчык, Аляксандр Лышчык і Генадзь Шэхтман.
— У міні-футболе недастаткова ўмець лавіць мяч, хутка бегаць, развіць каардынацыю руху, — кажа Аляксандр Хамічук, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. – У час гульні неабходна поглядам ахапіць усё, што адбываецца на полі, ацаніць намеры саперніка, правільна абраць месца, каб даць выніковы пас. Зыход матча ў міні-футболе ў многім залежыць ад каманднай тактыкі.
На здымку: пераможца чэмпіянату раёна па міні-футболе — каманда кансервавагароднінасушыль­нага камбіната.

Опубликовано в «ГЧ» 13.05.2015 г. 

Добавить комментарий


https://sledoc.com.ua

https://apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!