З ліку маларыцкіх “тарнадаўцаў”

Дзве ўзнагароды за месяц на адкрытым кубку Беларусі па кікбоксінгу. Такі вынік паказала Святлана Жыгалава, вучаніца 8 “А” класа раённай гімназіі. Спачатку Святлана заваявала ІІІ месца на спаборніцтвах ў раздзеле “Лайт-кантакт” (лёгкі кантакт), а праз 2 тыдні ў гэтым жа раздзеле яна стала першай (вагавая катэгорыя – да 47 кг).
— Кікбоксінгам займаюся з 1 класа, — кажа Святлана. – Гэты від спорту патрабуе добрай фізічнай падрыхтоўкі, спрыту, хуткасці рэакцыі і вынослівасці. Таму на трэніроўках абавязкова бываю 2 разы на тыдзень. Імкнуся іх зусім не прапускаць. Секцыя ад Брэсцкага фізкультурна-спартыўнага цэнтра адзінаборстваў “Тарнада” працуе на базе СШ №1. Маімі настаўнікамі з’яўляюцца Вадзім Леанідавіч Вайцюк і Аляксандр Вячаслававіч Буткевіч. Заняткі кікбоксінгам мне вельмі падабаюцца, бо выхоўваюць характар, сілу волі, дысцыплінуюць, дапамагаюць быць адказнай за свае ўчынкі.
— Святлана, са спортам плануеш звязаць сваё жыццё?
— Кім стану, якую выберу прафесію, пакуль яшчэ не вызначылася. Але, думаю, што спорт у маім жыцці будзе займаць не апошняе месца. Між іншым, кікбоксінг у пэўнай сітуацыі можа спатрэбіцца і для самаабароны.
На здымку: Святлана Жыгалава, пераможца адкрытага кубка Беларусі па кікбоксінгу.

Опубликовано в «ГЧ» 13.05.2015 г. 

Добавить комментарий


http://pills24.com.ua

farm-pump-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!