Ураджай пражытых гадоў

Для маларытчаніна Аляксея Віктаравіча Крываблоцкага, якога добра ведаюць у нашым горадзе і раёне як заўзятага садавода, актыўнага чалавека — старшыню раённай арганізацыі Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму, 2015 год асаблівы. Як і ўсе, каму з малых гадоў выпала быць жывым сведкам вайны, ён з непадробным хваляваннем чакаў значную дату – 70-годдзе Вялікай Перамогі, а яшчэ напярэдадні гэтага вялікага агульнага свята адзначыў сваё асабістае – 80-гадовы юбілей. З такой добрай нагоды юбіляр атрымліваў віншаванні ад самых блізкіх лю­дзей – жонкі Веры Максімаўны, дзяцей, унукаў, праўнукаў, сваякоў, сяброў. Святочную сустрэчу, каб павіншаваць чалавека, які ўжо шмат гадоў цесна супрацоўнічае з калектывам у розных дабрачынных праектах, падрыхтавалі для Аляксея Віктаравіча і работнікі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На гэтую маленькую ўрачыстасць разам з юбілярам прыйшлі госці – намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Іна Панасюк, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Федчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Строк, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка. Ад кіраўніцтва раёна, аб’яднання “Белая Русь”, іншых грамадскіх аб’яднанняў яны віншавалі юбіля­ра з яго святам. За сваю актыўную грамадскую пазіцыю быў узнагароджаны Аляксей Віктаравіч Граматай райвыканкама, а за цеснае супрацоўніцтва з тэрытарыяльным Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымаў Пісьмо падзякі і падарунак ад Цэнтра.
“Мае гады – маё багацце”, – з усмешкай паўтараў словы вядомай песні юбіляр. У насычаным падзеямі адрэзку жыцця ў восем дзясяткаў гадоў, як успамінаў Аляксей Віктаравіч, было нямала памятных момантаў. Адзін з іх – як у адным з апошніх эшалонаў, якія вывозілі людзей у Германію ён, дзевяцігадовы хлапчук, ра­зам з бацькам, братам і сястрой едзе ў невядомае. Помніць ён і як з канцлагера ў Кёльне іх сям’ю на машыне перапраўлялі ў іншае месца, дзе патрэбна была працоўная сіла. Як жылі ў бараках, хаваліся ад выбухаў у час абстрэлу, як прыйшло вызваленне… Аляксей Віктаравіч пабываў у многіх краінах, аб’ехаў шмат гарадоў. Жыў у Ленінградзе, Крывым Розе, Данбасе. Але вярнуўся на сваю радзіму, у Маларыту, у бацькоўскі дом, дзе жыве цяпер і кожную вясну радуецца квецені свайго вялікага сада, а кожную восень збірае шчодры ўраджай яблыкаў і груш.
Выказваючы і арганізатарам сустрэчы, і ўсім, хто прыйшоў павіншаваць яго з юбілеем, словы падзякі за ўвагу, Аляксей Віктаравіч адзначаў, што ў нашай краіне сапраўды адчуваецца клопат аб людзях, лёс якіх быў пераплецены з вайной. Энергічны, аптымістычны, вынаходлівы чалавек абяцаў і далей быць у плыні грамадскага жыцця.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксей Крыва­блоцкі атрымлівае падарункі да юбілею.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 13.05.2015 г.

Добавить комментарий


buysteroids.in.ua

У нашей фирмы классный блог про направление искусственное оплодотворение цена.
http://bestseller-sales.com/best-sellers-books/norse-and-viking/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!