“Памяць пакаленняў”

Прадстаўнікі раённага камітэта грамадскага аб’яд­нання “БРСМ”, раённага савета ветэранаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, члены клуба для пажылых лю­дзей “Незгасальны агеньчык”, які дзейнічае пры тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама прадстаўнікі маладзёжнага брацтва пры Свята-Мікалаеўскай царкве напярэдадні Дня Перамогі правялі акцыю “Памяць пакаленняў” па навядзенні парадку на месцах пахаванняў на тэрыторыі старых гарадскіх могілак.
Былі прыведзены ў парадак брацкая магіла актывістаў, якія загінулі ад рук буржуазных нацыяналістаў на тэрыторыі Маларыцкага раёна, месца пахавання танкістаў, якія загінулі пры вызваленні Заходняй Беларусі 28 верасня 1939 года (у тым ліку камандзір танкавага батальёна Цімафей Гаўрылавіч Несянюк), магіла камсамольца-партызана Аляксея Мікалаевіча Юшчука, які загінуў у 1943 годзе ад рук фашыстаў. Аб’яднаўшыся, моладзь і людзі старэйшага пакалення сваёй працай ушаноўвалі памяць людзей, жыццё якіх было цесна звязана з гісторыяй раёна. І вельмі добра, што такія акцыі сталі ужо традыцыйнымі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі акцыі наводзяць парадак на брацкай магіле актывістаў, якія загінулі ад рук буржуазных нацыяналістаў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 13.05.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

Узнайте про интересный блог , он описывает в статьях про Comanche Holiday Fs https://velotime.com.ua/product/comanche-holiday-fs-/
https://webterra.com.ua