Эксперты: па гэты бок экрана

Хто такія эксперты і што мы пра іх ведаем? Вобраз гэтых спецыялістаў створаны шматлікімі дэтэктыўнымі серыяламі. Учыняецца злачынства – і на месцы здарэння мы абавязкова ў скла­дзе групы міліцыянераў убачым экспертаў-кры­міналістаў. Нешта і нечым яны памажуць, якія-небудзь прадметы забяруць з сабой. А потым у лабараторыі разгледзяць канфіскаваныя рэчавыя доказы пад мік­раскопам, пасядзяць за камп’ютэрам – і злачынства амаль раскрыта! Але наколькі работа экспертаў у рэальным жыцці супадае з той, якую мы бачым у кіно?
За адказамі я звярнулася ў экспертна-крыміналістычную групу Маларыцкага РАУС. Працуюць у ёй Валерый Смаль і Мікалай Бурда. Яны расказалі, што найбольш распаўсюджаныя ў іх рабоце дактыласкапічная экспертыза, экспертыза халоднай зброі і тэхнічная экспертыза дакументаў. Найбольш папулярная ў нашым раёне тэхнічная экспертыза – па прычыне яго геастановішча. Раён знаходзіцца на мяжы з Украінай. Непадалёку і Польшча. У наш рэгіён часта прыязджаюць замежныя грамадзяне без пасведчанняў на права жыхарства, асабліва з Украіны. Як вядома, на пункце пагранічнага кантролю ім выдаюць эміграцыйныя карткі. Праз некаторы час грамадзяне іншых дзяржаў павінны выехаць з нашай краіны альбо звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі за дапамогай. Такія працэдуры платныя. А грошай шкада! І тады госці нашага раёна раздрукоўваюць дакументы на прынтэры, ставяць на іх штампы, пячаткі і працягваюць “гасцяваць”. Калі пагранічнік, правяраючы эміграцыйную картку, западозрыць нядобрае, за справу бярэцца эксперт. Зрабіць правільнае заключэнне і дапамагае тэхнічная экспертыза дакументаў. Эксперт выкарыстоўвае мікраскоп, лупу, персанальны камп’ютэр, ідэнтыфікатар схаваных адлюстраванняў. Усё абсталяванне вырабляецца ў Беларусі. Прычым карыстаецца попытам за мяжой. Ідэнтыфікатар, напрыклад, невялікага памеру, пераносны, што дае магчымасць эксперту браць яго з сабой на месца здарэння.
Дарэчы, усе карты нумаруюцца. Дзякуючы гэтаму выкарыстоўваць на адным пункце пагранкантролю карту, праштампаваную, скажам, у іншай вобласці РБ, няма сэнсу. Цяпер у вытворчасці маларыцкіх экспертаў знаходзіцца такая справа: мужчына 23 чэрвеня 2010 г. на пункце пагранічнага кантролю “Макраны” прадаставіў эміграцыйную картку са штампам, пастаўленым у пункце пропуску Гомельскай вобласці.
Яшчэ адно прымяненне ідэнтыфікатара схаваных адлюстраванняў – устанаўленне сапраўднасці грошай. У чэрвені г.г. у ЦБУ №120 “Беларусбанка” жанчына прадаставіла для абмену 100-доларавую купюру. Грошы аказаліся фальшывымі. Аналагічны выпадак меў месца пару тыдняў назад. Ужо другая жанчына ў 18-м аддзяленні “Беларусбанка” спрабавала абмяняць фальшывую купюру наміналам у 100 долараў ЗША. Жанчыны набылі “фальшыўкі” на Украіне з рук.
За выкарыстанне фальшывых грошай узбуджаецца крымінальная справа. Набываць грошы з рук – сабе даражэй. Для гэтых мэт існуюць дзяржаўныя банкі, няхай і ў той жа Украіне. У мінулым годзе ў нашым раёне быў устаноўлены толькі адзін факт рэалізацыі фальшывых грошай. А ў І паўгоддзі 2010 г. такіх выпадкаў два ўжо. Іх колькасць, на думку Валерыя Смаля, будзе расці.
Даказаць, што незаконныя дзеянні былі ўчынены на канкрэтным персанальным камп’ютэры, стане магчымым у бліжэйшым будучым дзякуючы ПЭВМ-экспертызы. Гэта датычыцца і вытворчасці фальшывых грошай, і падроблівання дакументацыі. ПЭВМ-экспертыза дапаможа ў ахове ліцэнзійных правоў.
А вось экспертыза халоднай зброі адыходзіць у гісторыю. Злачынствы з яе прымяненнем учыняюцца ўсё менш і менш.
Па-ранейшаму распаў­сюджана дактыласкапічная экспертыза. Спіс асоб, абавязаных прайсці дакты­ласкапічную рэгістрацыю, пашыраецца. Да яго даба­віліся ваеннаабавязаныя. Гэта значыць, што ўсе яны павінны будуць зняць адпячаткі пальцаў. Адмова ад працэдуры пакаральная. Многія жыхары нашага раёна лічаць гэтую “абязалаўку” парушэннем сваіх правоў. Але ж  давайце разбярэмся. Нядаўна ля в. Замшаны было ўчынена  дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль збіў веласіпедыста. Чалавек загінуў. З’явілася неабходнасць устанавіць асобу пацярпелага. Участковы, што прыбыў на месца аварыі, нічога пра яго сказаць не змог. Што рабіць эксперту ў такой сітуацыі? Устанавіць, хто гэта, дапамаглі адпячаткі пальцаў.
Падчас правесці дактыла­скапічную экспертызу складана, а то і зусім немагчыма. Жыхар Маларыцкага раёна паехаў у Расію на пахаванне сваёй маці. І не вярнуўся. Праз тры гады знайшлі яго труп. Здымаць адпячаткі не было з чаго. Выручыла генаскапічная экспертыза.
Дзе ж кіношная рамантыка прафесіі “эксперт-крыміналіст”, якая інтры­гуе?
Злачынствы ХХІ стагоддзя дакладна плануюцца. Інтэрнет, кіно – невычарпальныя крыніцы інфармацыі. Там можна знайсці адказы на многія пытанні патэнцыяльнага зламысніка. А вось дзе шукаць адказ на пытанне эксперта: “Што рабіць, калі на месцы злачынства “чыста”?”.
“У гэтым выпадку трэба аналізаваць паветра”, — так пажартаваў адзін прафесіянал.
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: эксперт-крыміналіст раённага аддзела ўнутраных спраў Валерый СМАЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.e-kirpich.kiev.ua

http://rezeptfrei-viagra.com

avto-poliv.com.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!