Дыплом міжнароднага фестывалю

Летась спецыялісты аддзялення дзённага знахо­джання для інвалідаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа рэалізоўвалі праект “Бліжэй адзін да аднаго”, які быў накіраваны на садзейнічанне фарміраванню духоўных каштоўнасцей у маладых інвалідаў. Па выніках праекта было зроблена слайд-шоу “Шкада, што сонца мне табе не падарыць”, якое спецыялісты Цэнтра накіравалі на ІV Брэсцкі міжнародны фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”, што право­дзіўся ў рамках міжнароднай праграмы “Непратаптаны шлях”. Фільм, над якім працавалі загадчыца аддзялення дзённага знахо­джання для інвалідаў Ала Родзіна і спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Таццяна Сацюк, быў заўважаны журы і атрымаў узнагароду – дыплом І ступені.
Гэта заслужаная ўзнагарода ўсім, хто стараецца быць побач з “асаблівымі” маладымі людзьмі, дапамагчы ім адаптавацца ў жыцці і паверыць у сябе. Між іншым, у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў сёлета працуюць над новым праектам “Моладзь выбірае здароўе”, які не менш цікавы і карысны.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва с заслужанай узнагародай.

Опубликовано в «ГЧ» 13.05.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.niko-centre.kiev.ua

www.dopingman.com.ua

кодировка от алкоголя киев