Дыпламанты фестывалю

У Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў абласны фестываль школьных тэатральных калектываў на замежнай мове “Асарці”. У першай узроставай групе раён прадстаўляў тэатральны калектыў СШ № 1, якім кіруе творчы настаўнік англійскай мовы Аксана Іванаўна Ярмалюк. За пяць гадоў дзейнасці калектыў пяць разоў станавіўся прызёрам і пераможцам раённых конкурсаў, выходзіў у прызёры ў абласным конкурсе. І сёлета зноў калектыў вярнуўся з фестывалю з дыпломам другой ступені. Атрымаць яго дапамагла творчая работа педагогаў і школьнікаў. За прызавое месца давялося пазмагацца з 19 калектывамі вобласці. Перад абласным журы тэатральны калектыў Маларыцкай СШ №1 выступаў з пастаноўкай на англійскай мове “Па лесвіцы з Зоркай” па матывах казкі “Джэк і бабовае дрэва”.
Іна КАСЬЯНІК, настаўніца нямецкай мовы СШ № 1.
На здымку: дыпламанты — вучні СШ №1.

Опубликовано в «ГЧ» 16.05.2015 г.

Добавить комментарий


отдых на Кипре

http://www.tmtravel.com.ua

https://yarema.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!