З песняй — па дарогах памяці

9 мая 1945 года адгрымелі салюты Перамогі. Радасную навіну аб заканчэнні вайны яшчэ доўга перадавалі людзі з вуснаў у вусны – радаваліся, святкавалі, віншавалі адзін аднаго. Увесь месяц май быў насычаны пераможным настроем. Гэты настрой, арганізаваўшы цыкл сустрэч з вяскоўцамі, вырашылі перадаць у майскія дні 2015 года спецыялісты тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Разам з народным хорам ветэранаў гарадскога Дома культуры яны пабывалі ў вёсках Замшаны і Гвозніца. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Песні, апаленыя вайной” дазволіла не толькі яшчэ раз успомніць творы, якія былі народжаны вайной і гучалі ў акопах і зямлянках, на перадавой і ў шпіталях, але і даведацца пра гісторыю іх стварэння.
У Доме культуры вёскі Замшаны, дзе праходзіла першая сустрэча, сабралася нямала гледачоў. Усе з задавальненнем слухалі прасякнутыя болем і верай у вызваленне песні вайны. “Цёмная ноч”, “Зямлянка”, “Сіняя хустачка” і многія іншыя прыгожыя кампазіцыі ў выкананні мясцовых школьнікаў гучалі пранікнёна і краналі душу. Прыемныя хвіліны з прыгожай песняй падарыў гледачам і хор ветэранаў. Сустрэча дапамагла на пэўны час акунуцца ў гісторыю, зразумець ролю песні, якая таксама важная зброя, бо з ёй лягчэй перамагчы цяжкасці і нягоды.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час літаратурна-музычнай кампазіцыі.
Фота з альбома МТЦСАН.

Опубликовано в «ГЧ» 16.05.2015 г.

Добавить комментарий


Xiaomi
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!