Памяці антыфашыста

На будынку СШ №1 (перад уваходам) абноўлена мемарыяльная дошка, што ўстаноўлена ў гонар Марыі Бугаёвай, завуча школы, удзельніцы антыфашысцкага руху на Маларытчыне. Рашэнне аб рэстаўрацыі было прынята адміністрацыяй установы адукацыі. Сродкі на абнаўленне выдзелены папячыцельскім і педагагічным саветамі школы.
Нядаўна адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная памяці Марыі Іосіфаўны. На ёй прысутнічалі вучні ўстановы адукацыі, педагогі і Васіль Маркаў, былы дырэктар школы. Хвілінай маўчання яны ўшанавалі памяць завуча школы, а таксама ўсіх тых, хто загінуў у гады вайны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: мемарыяльная дошка на будынку СШ №1.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.05.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий