Ідзем служыць Айчыне!

15 мая пачалася адпраўка грамадзян Беларусі, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і вайсковыя часці Узброеных сіл, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні.

Як паведаміў Валянцін Абрамук, начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенката, з раёна будзе накіравана 45 чалавек. Яны папоўняць унутраныя войскі МУС, органы пагранічнай службы, сілы спецыяльных аперацый, ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветранай абароны, транспартныя войскі і інш.
* * *
Алег Шышацкі, раённы ваенны камісар,айцец Сергій Струнец, клірык Свята-Мікалаеўскай царквы г.Маларыта, павіншавалі навабранцаў з прызывам на тэрміновую службу і далі ім наказ годна служыць. Акрамя таго, Алег Уладзіміравіч выказаў на­дзею, што юнакі будуць годна несці воінскую службу, не пасаромеюць сваіх землякоў. Пасля раённы ваенны камісар урачыста ўручыў ваенныя білеты, а айцец Сергій акрапіў прызыўнікоў асвечанай вадой.
Наперадзе юнакоў чакае нялёгкая ваенная падрыхтоўка, прайшоўшы праз якую, яны загартуюць свой характар і стануць сапраўднымі мужчынамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: першая адпраўка юнакоў на тэрміновую ваенную службу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.05.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.surrogacycmc.com

www.generico-pro.com

look www.softplaycompany.co.uk