Вада тоіць бяду

У купальны сезон 2014 г. на вадаёмах вобласці патанула 62 жыхары Брэстчыны, з іх пры купанні — 40 чалавек, кажа Алена Сіжук, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах. Большасць тых, хто ўтапіўся, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Гэта з’яўляецца сур’ёзнай праблемай і адной з прычын трагедый на вадзе. Няшчасныя выпадкі з гібеллю людзей на вадаёмах былі зафіксаваны ў асноўным у месцах, забароненых для купання з-за іх непрыстасаванасці і небяспекі для адпачынку ля вады.
У раёне ў купальны сезон 2014г. патануў адзін непаўналетні на забароненым для купання Мельніцкім кар’еры. Усяго за мінулы год у раёне зафіксавана 3 выпадкі смерці, адна з іх – па прычыне алкагольнага ап’янення. Адзін жыхар раёна (трактарыст СВК “Рыта”) у стане алкагольнага ап’янення патануў у меліярацыйным канале ўжо ў гэтым годзе.
Напомнім, што згодна з рашэннем райвыканкама адпачываць і купацца можна там, дзе створаны адпаведныя ўмовы, дзе дзяжураць работнікі выратавальных пастоў вадалазна-выратавальнай службы таварыства выратавання на водах.
А гэта возера Олтушскае, возера Лукаўскае, вадаём у гарадскім парку. Між іншым, у парку на працягу купальнага сезона (з мая па верасень) будуць дзяжурыць работнікі выратавальнага паста.
Забаронена купанне ў рэкультыві­руемым пясчаным кар’еры “Ваеннае возера” (г. Маларыта), Мельніцкім кар’еры (в. Мельнікі), у іншых кар’ерах на тэрыторыі раёна, а таксама ў месцах знаходжання дамбаў, шлюзаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў, тэхнічных і меліярацыйных каналах, супрацьпажарных вадаёмах. Небяспечным для купання вызначана таксама і Арэхаўскае возера з прычыны таго, што ёсць факты гібелі людзей на ім.
Варта памятаць, што за купанне ў забароненым месцы, згодна з артыкулам 23.63 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, грамадзяне прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да трох базавых велічынь. Забаронена і распіццё спіртных напояў, слабаалкагольных напояў, піва ў месцах масавага адпачынку ля вадаёмаў. За падобныя дзеянні парушальнікам, згодна з артыкулам 17.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях пагражае адміністрацыйная адказнасць.
У купальны сезон 2014 г. на вадаёмах вобласці абарвалася жыццё сямі непаўналетніх (усяго за 2014 г. у вобласці патанула 9 непаўналетніх). У перыяд школьных канікулаў бацькам трэба пастаянна цікавіцца, дзе і як адпачываюць іх дзеці. Неабходна расказваць ім аб строгім выкананні патрабаванняў элементарнай бяспекі падчас адпачынку ля вады і купання. Нельга пакідаць дзяцей ля вады без нагляду дарослых.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алена Сіжук, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.05.2015 г.

Добавить комментарий


www.kapli.kiev.ua

www.avtomaticheskij-poliv.net.ua/

www.diploma-home.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!