Лепшыя памочнікі

Факт. Анатолю  Сіжуку, камандзіру  добраахвотнай дружыны, інжынеру па лесаўзнаўленню Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Маларыцкі лясгас” уручана Пісьмо падзякі за ўклад у забеспячэнне дзейнасці добраахвотнай дружыны і ўмацаванне правапарадку за подпісам пракурора Брэсцкай вобласці, саветніка юстыцыі Сяргея Хмарука. Астатнім членам гэтага фарміравання выказана падзяка.
Каментарый. Добраахвотныя дружыны аднавілі сваю дзейнасць у нашай краіне ў 2003г. у сувязі з прыняццем закона “Аб удзеле грама­дзян у ахове правапарадку”. Яны даўно зарэкамендавалі сябе як дзейсны орган, які здольны аказаць рэальную дапамогу міліцыі ў барацьбе з правапарушэннямі і злачыннасцю. Спакой на нашых вуліцах, у месцах масавага адпачынку лю­дзей, падтрымка парадку і дысцыпліны, бяспечнае знаходжанне ў вячэрні час, узмацненне барацьбы з адмоўнымі праявамі жыцця, якія супярэчаць дзеючаму заканадаўству,–задача не толькі органаў унутраных спраў. Разумеючы важнасць і надзённасць гэтага пытання, многія арганізацыі, прадпрыемствы, установы Маларытчыны стварылі ў сябе народныя дружыны.
Аднымі з тых, хто на сённяшні дзень працуе найбольш эфектыўна і вынікова ў накірунку па забеспячэнню аховы жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян у раёне, з’яўляюцца дружыннікі Маларыцкага лясгаса. У склад гэтага добраахвотнага фарміравання ўваходзяць 7 чалавек: Уладзімір Афанасенка, дырэктар; Сяргей Кулічык, інжынер па лесакарыстанню; Сяргей Астапук, інжынер па ахове лесу; Міхаіл Ганчар, начальнік бюро аховы працы; Сяргей Ігнацюк, інжынер-механік; Алег Вітаноўскі, ляснік; Анатоль Сіжук, камандзір.
Па словах Сяргея Кулічыка, згодна з графікам дзяжурства, на патруляванне вуліц горада дружыннікі лясгаса выходзяць з 20.00 да 24.00 некалькі разоў на месяц. Добраахвотныя памочнікі міліцыі пастаўленыя перад імі задачы выконваюць зладжана і дакладна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: адны з лепшых добраахвотных памочнікаў міліцыі раёна: Уладзімір Афанасенка, Сяргей Астапук, Сяргей Кулічык, Міхаіл Ганчар.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


http://medicaments-24.com

http://gefest-sv.kiev.ua

np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!