Адзначаны Дыпломам
Пытанням аховы працы ў Маларыцкім ДРБУ-179 удзяляецца паўсядзённая ўвага, яны не адносяцца да ліку другарадных. Прадпрыемства ў конкурсах на лепшую арганізацыю работы па ахове працы не раз займала прызавыя месцы ў раёне. Па выніках мінулага года яно было першым, за што адзначана Дыпломам райвыканкама. На абласным узроўні ў падобным конкурсе, як стала вядома, Маларыцкае ДРБУ-179 заняло 2-е месца і ўзнагароджана Дыпломам аблвыканкама. У мінулы панядзелак кіраўнік раёна Казімір Лапіч уручыў узнагароду начальніку ДРБУ-179 Аляксандру Бурштыну (на здымку).
Ніна СВІЦЮК.
Опубликовано в «ГЧ» 27.05.2015 г.