Творыць цуды сваімі рукамі

Святлана Саўчук, выпускніца раённага ліцэя 2009г., мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава (2014г., спецыяльнасць “Дызайн інтэр’ераў”), фіналістка народнага шоу “Я магу!”, правяла майстар-клас на выяўленчым аддзяленні Маларыцкай школы мастацтваў.

Сваім багатым вопытам Святлана Сяргееўна больш за гадзіну дзялілася з вучнямі падрыхтоўчага, 1-4 класаў, выпускнікамі ўстановы адукацыі мінулых гадоў, а таксама — выкладчыкамі. Мастачка расказала пра сябе, свае захапленні, пра ўдзел у розных конкурсах, паказала і пракаменціравала відэафрагменты з выступлення на конкурсе “Я магу!”
Напрыканцы сустрэчы Святлана Саўчук намалявала за 10 хвілін партрэт Мэрылін Манро ў мастацкім накірунку, які называецца поп-арт, і адказала на пытанні прысутных.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: майстар-клас Святланы Саўчук.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.05.2015 г.

Добавить комментарий


http://biceps-ua.com/

подробнее np.com.ua

также читайте topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!