Помнік літаратурнаму герою… у Маларыце?

У Кобрыне прайшла абласная навукова-практычная канферэнцыя для вучняў пачатковых класаў “З навукай у будучыню”. Сярод удзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва быў і Андрэй Алесік, вучань 4 “А” класа раённай гімназіі. Ён на суд журы прадставіў работу “Помнікі літаратурным героям”, якая была падрыхтавана пад кіраўніцтвам Валянціны Галюк, настаўніцы пачатковых класаў раённай гімназіі, і Аксаны Мірчук, маці.

Акрамя таго, за кансультацыяй хлопец звярнуўся да Марыі Жыгалавай, доктара педагагічных навук, прафесара Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, сапраўднага члена Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі.
Даследаванне юнага навукоўцы прысвечана героям мастацкіх твораў, чые помнікі ўпрыгожваюць гарады Брэстчыны, Беларусі, свету, і героям твораў, якія вучні пачатковых класаў раённай гімназіі хацелі б устанавіць у Маларыце.
-У сакавіку мінулага года з класам мы наведалі Нацыянальную бібліятэку ў Мінску, — кажа Андрэй. – Экскурсія пакінула незабыўныя ўражанні. Калі мы фатаграфаваліся ля помніка Францыску Скарыну, падумаў: “А ці ёсць помнікі літаратурным героям?” Я ўспомніў, што на тэрыторыі СШ №2 нашага райцэнтра знаходзіцца помнік дзеду Талашу, галоўнаму герою з аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”. З гэтага ўсё і пачалося.
Апытанні вучняў раённай гімназіі, праведзеныя Андрэем, паказалі, што другакласнікі хацелі б, каб у Маларыце з’явіліся помнікі Нязнайку, Калабку, трэцякласнікі – барону Мюнхаўзену, Вінні Пуху, Карлсану, чацвёртакласнікі – Пэпі Доўгай Панчосе, Бураціну, Нільсу.
Андрэй Алесік і яго аднакласнікі падрыхтавалі эскізы некаторых помнікаў літаратурным герояў. Затым Андрэй сустрэўся з Вадзімам Шпетным, намеснікам старшыні райвыканкама, і Андрэем Гарбацэвічам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ім былі перададзены эскізы і пажаданне вучняў раённай гімназіі: разгледзець магчымасць устаноўкі ў парку райцэнтра помніка аднаму з літаратурных герояў.
* * *
Работа Андрэя Алесіка на абласной навукова-практычнай канферэнцыі для вучняў пачатковых класаў “З навукай у будучыню” адзначана дыпломам ІІ ступені.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: чацвёртакласнік Андрэй Алесік і настаўніца раённай гімназіі Валянціна Галюк.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.05.2015 г.

Добавить комментарий


https://topobzor.info

www.farm-pump-ua.com/masteron.html

магазин аккумуляторов
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!