Інтэлектуальны поспех

Прайшоў чэмпіянат Брэсцкай вобласці па інтэлектуальных гульнях. Свае веды знатакі адначасова правяралі на трох пляцоўках: у Пінску, Брэсце і Кобрыне. У гульнях прыняло ўдзел амаль 70 лепшых каманд рэгіёна. Маларытчыну на іх у трох узроставых групах традыцыйна прадстаўлялі тры каманды з раённай гімназіі, якія ня­зменна не адзін год трэніруе Леанід Лук’янчук.

Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў скарбонка дасягненняў выхаванцаў Леаніда Ксенафонтавіча папоўнілася чарговымі ўзнагародамі. Каманда “Фартуна” ў складзе Віктара Кузьмінчука (9 “А” клас), Ангеліны Ярмашук (10 “А” клас), Яўгена Лемяшэўскага (10 “А” клас), Дар’і Бягезы (10 “Б” клас), Вадзіма Графа (10 “Б” клас) і Мікалая Борсука (11 клас) у чацвёрты раз запар стала чэмпіёнам Брэсцкай вобласці (другі раз ужо ў старэйшай юніёрскай групе) у гульні “Што? Дзе? Калі?”.
Добрыя вынікі паказала і каманда “Час забаў”. Дзевяцікласнікі Лізавета Саўчук, Дар’я Грыбінік, Ангеліна Федасюк, Ганна Навумчык, Марыя Сацюк і Уладзіслаў Дуль (група ювеналаў) занялі трэцяе каманднае месца і атрымалі права ўдзельнічаць у фінальных гульнях чэмпіянату Беларусі на турніры “Буслік-2015”.
Парадавала таксама і дзіцячая каманда  “Джэнтльмены ўдачы”. Дзякуючы згуртаванай гульні пяцікласніка Уладзіслава Шульжыка і шасцікласнікаў Івана Буглака, Вадзіма Дзеніса, Антона Надзежука, Яўгена Карпука і Рэната Ібрагімава, каманда трывала замацавалася на другім месцы ў ювенальнай групе і на першым — у дзіцячай групе. “Джэнтльмены ўдачы” атрымалі права ўдзельнічаць у фінале чэмпіянату Беларусі на інтэлектуальным турніры “Савяня”, які пройдзе 31 мая ў Мінску.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Леанід Лук’янчук і яго “інтэлектуальныя” каманды “Фартуна”, “Час забаў” і “Джэнтльмены ўдачы”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.05.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!