“Суперзорачка”

У рамках Міжнароднага злёту піянераў “Піянеры ХХІ стагоддзя: ініцыіруем, прапаноўваем, дзейнічаем”, які прымеркаваны да 25-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, у ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” прайшоў раённы этап першага рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп “Суперзорачка”.

У конкурсе прынялі ўдзел акцябрацкія групы піянерскіх дружын 12 устаноў адукацыі. Акцябраты актыўна і дружна праходзілі гульню-падарожжа “Пяць вяршынь” – спявалі піянерскія песні, адказвалі на пытанні бліц-турніру, паказваючы веданне гісторыі Рэспублікі Беларусь, традыцый і законаў піянерскай арганізацыі, удзельнічалі ў калектыўным пошуку выхаду з розных сітуацый, рыхтавалі вырабы, прымеркаваныя да 25-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, а яшчэ прадставілі сваю візітную картку “Маленькія зорачкі вялікай краіны”.
Па выніках конкурсу лепшымі былі прызнаны акцябрацкія групы “Вясёлая кампанія” піянерскай дружыны “Пралеска” СШ №1, “Дружба” піянерскай дружыны Юрыя Гагарына Макранскай сярэдняй школы і “Мульцяшкі” піянерскай дружыны “Лідар” раённай гімназіі. Усе яны атрымалі дыпломы раённага савета грамадскага аб’яднання “БРПА”.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.05.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


подробнее www.viagraon.com

http://oncesearch.com

传统代孕