Наш “дзякуй” не радуе вока…

Яшчэ вечарам, 12 жніўня, гуляючы па вул. Паркавай у Маларыце, мы маглі радавацца прыгожым клумбам, цікавым кампазіцыям, чыстым газонам. Такое ўпрыгожванне вуліцы, як, між іншым, і тэрыторыі ля бібліятэкі, і вуліцы Несенюка – падарунак гораду і нам, яго жыхарам, і гасцям, што пры­едуць да нас на свята абласных дажынак. Горад упрыгожылі работнікі зялёнага будаўніцтва з розных куточкаў Брэстчыны.
Аднак наш “шчыры дзякуй” за іх працу праявіўся ўжо: літары, якімі былі выкладзены надпісы, нехта раскідаў па ўсёй клумбе.
Мы не цэнім таго, што робяць для нас іншыя. Пра гэта сведчаць і акуркі ад цыгарэт, што валяюцца на клумбах, і ўпакоўкі ад прадуктаў, якім зусім не месца ля кантэйнераў для смецця.
А гэтая ўпакоўка з-пад вільготных сурвэтак – гэта што, даруйце, ноу-хау?
Цікава, тыя, хто такім чынам “упрыгожвае” горад, як выказваюць сваю падзяку за падарункі, атрыманыя, скажам, да свайго дня нараджэння? Таксама ламаюць і выкідваюць? Наўрад ці.
Ці мы да гэтага часу не зразумелі, што добраўпарадкаванне, якое робяць для нашага горада, праводзіцца і для нас саміх?
Хрысціна АЛЕСІК.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Наш “дзякуй” не радуе вока…: 1 комментарий

  • 28.08.2010 в 2:26 пп
    Permalink

    Малориту очень красиво обустраивают мне нравится каждый день всё больше и больше в ней жить я люблю наш маленький городок=))))))))

Добавить комментарий


на сайте farm-pump-ua.com

https://renault.niko.ua

read more best-cooler.reviews