Званне – афіцэру запасу

Загадам Міністра абароны краіны Андрэю Катлу прысвоена чарговае воінскае званне старшы лейтэнант запасу. Раённы ваенны камісар Алег Шышацкі нядаўна ўрачыста ўручыў пагоны Андрэю Мікалаевічу.
Тэрміновую ваенную службу будучы старшы лейтэнант праходзіў у Брэсце ў 38 гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе. Дэмабілізаваны ў запас у званні радавога. Нядаўна Андрэй Кацёл прайшоў чарговыя 25-дзённыя зборы па ваенна-ўліковай спецыяльнасці
— Для службы ў запасе існуюць іншыя тэрміны для прысваення чарговых воінскіх званняў, чым для тых, хто праходзіць сапраўдную ваенную службу, – кажа Алег Шышацкі. – Воінскія званні афіцэрскага саставу запасу прысвойваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку праходжання ваеннай службы. Па рашэнні Міністра абароны ці Старшыні КДБ афіцэрам запасу па заканчэнні ўстаноўленага тэрміну выслугі ў папярэднім воінскім званні можа быць прысвоена чарговае – да падпалкоўніка запасу. Званне палкоўніка запасу прысвойваецца па рашэнні Прэзідэнта РБ.
У час уручэння пагонаў Алег Шышацкі таксама падкрэсліў, што прысваенне афіцэрам запасу чарговага воінскага звання не прадугледжвае змяненняў у правах і льготах па пенсійнаму забеспячэнню і медыцынскаму абслугоўванню, якія прадастаўляюцца ім пры звальненні з ваеннай службы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: ваенкам Алег Шышацкі ўручае пагоны старшага лейтэнанта запасу Андрэю Катлу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.05.2015 г.

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

https://www.best-cooler.reviews/

www.citroen.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!