Лепшыя сандружынніцы – у “Савушкіна”

Свае веды, уменне правільна і зладжана дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях прадэманстравалі санітарныя дружыны прадпрыемстваў і арганізацый Маларытчыны ў час традыцыйных раённых спаборніцтваў. На гэты раз удзельнікаў было няшмат. Сярод іх каманды КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, дзяржаўнага прадпрыемства “Радзежскае”, СУП “Савушкіна”, СВК “Хаціслаўскі” і “Макраны”.
Раённы конкурс праходзіў у пяць этапаў, на якіх санітарныя дружыны дэманстравалі і тэарэтычныя, і практычныя веды. Праграма спаборніцтваў уключала праверку аснашчанасці санітарнай дружыны, работу яе ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння, на пляцоўцы частковай дэзактывацыі і частковай санітарнай апрацоўкі, у ачагу інфекцыйнага захворвання.
Другая частка спаборніцтваў была больш нефармальная. У ёй камандам трэба было дэманстраваць сваю творчасць у конкурсе мастацкай самадзейнасці. Ацаніла журы і падрыхтаваныя камандамі санітарныя газеты. Прайшоў таксама конкурс строю і песні. Званне пераможцы спаборніцтваў было прысуджана камандзе СУП “Савушкіна”. Гэтая санітарная дружына прадставіць Маларытчыну на абласным этапе спаборніцтваў. Другое і трэцяе месцы раздзялілі паміж сабой каманды СВК “Макраны” і КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”. Лепшым камандзірам сандружыны была названа Таццяна Хаванская з “Савушкіна”, а лепшай сандружынніцай – Ірына Каралюк. У конкурсе мастацкай самадзейнасці лепшай прызнана каманда СВК “Макраны”, конкурс строю і песні выйграла каманда СВК “Хаціслаўскі”, а лепшую санітарную газету падрыхтавалі сандружынніцы СУП “Савушкіна”.
Дар’я ЛУЦЫК.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Опубликовано в «ГЧ» 30.05.2015 г.

Добавить комментарий


смотреть на сайте

http://best-cooler.reviews

https://apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!