У ліку прызёраў у рэспубліцы

У рамках правядзення міжнароднай спецыялізаванай выставы “Лес­дрэўтэх – 2015” у нацыянальным выставачным цэнтры “Белэкспа” прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства аператараў гідраманіпулятараў і фарвардараў. У ім прымалі ўдзел і работнікі ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”, якія выступалі ад Брэсцкага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Удзельнікі спаборніцтваў дэманстравалі свае навыкі і майстэрства ў практыкаваннях “Умелы будаўнік”, “Аранжбол” і “Жалезны афіцыянт”. Вадзіцель ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” Сяргей Луцык, які добра справіўся з пастаўленымі задачамі, атрымаў дыплом ІІ ступені, трактарыст Уладзімір Шпак заняў ІІІ месца, а трактарыст Дзмітрый Салаўчук увайшоў у чацвёрку лепшых машыністаў фарвардараў Рэспублікі Беларусь.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: моманты ўзнагароджвання пераможцаў.

Опубликовано в «ГЧ» 30.05.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.