Пачатак шляху

Другая палова жніўня – традыцыйны час, калі новаспечаныя маладыя спецыялісты ўладкоўваюцца на першае месца працы ва ўстановы адукацыі раёна. Па словах Таццяны Лаўрэенка, начальніка РАА, сёлета рады педагогаў Маларытчыны папоўнілі 17 чалавек. Праўда, да работы прыступілі толькі 15 з іх, бо двое юнакоў прызваны на службу ў армію. Акрамя таго, 2 настаўнікі ў наш раён па размеркаванню прыехалі з іншых рэгіёнаў вобласці, 13 чалавек вышэйшую адукацыю набылі ў сценах Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна. Маладыя спецыялісты з’явіліся ў ЦВР, яслях-садзе №6, гімназіі і 7 школах раёна (СШ №2, Чарнянскай СШ, Гвозніцкіх я/с-СШ, Пажэжынскай СШ, Велікарыцкай СШ, Збуражскіх я/с-СШ, Хмялёўскай БШ). Адразу трыма дыпламаванымі спецыялістамі папоўнілася СШ №2. Андрэй Завадскі будзе выкладаць фізіку, Алена Грыцэвіч – фізічную культуру, а Ганна Гардзіеўская пачне свой педагагічны шлях выхавальнікам групы падоўжанага дня. Любоў Куц, дырэктар школы, адзначыла, што для іх будуць створаны ўсе ўмовы, каб станоўча зарэкамендаваць сябе і поўнасцю раскрыць сваё педагагічнае майстэрства і талент.
Адлік пачатку шляху ў прафесію пачаўся ўжо. Хочацца пажадаць поспеху і выніковасці ў працы на нялёгкай педагагічнай ніве ўсім тым,  хто папоўніў рады настаўніцтва раёна. Аптымізму, бадзёрасці,  самасцвярджэння,  задавальнення ад выбранай прафесіі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: першы дзень працы на першым працоўным месцы для Андрэя Завадскага, Ганны Гардзіеўскай і Алены Грыцэвіч пачаўся з азнаямлення са школай.
Фота аўтара.

Пачатак шляху: 1 комментарий

  • 07.11.2010 в 11:24 дп
    Permalink

    бугага
    наш физик

Добавить комментарий


https://best-cooler.reviews

https://kompozit.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!