З новай тэхнікай

Адметнасць зялёнага жніва ў дзяржаўным прадпрыемстве “Радзежскае” у тым, што сёлета тут пачаў працаваць рулонны прэс-падборшчык з абмотчыкам, і гэта дазволіла нарыхтоўваць сянаж у рулоны. 275 тон яго “закаталі” ў плёнку па стану на 1 чэрвеня. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Мікалай Якімчук, такога корму тут плануюць нарыхтаваць неабходную для ўсяго пагалоўя колькасць, каб хапіла на ўвесь зімовы перыяд.

Сярод механізатараў кіраўнік прадпрыемства назваў найбольш старанных – Яўгена Касьянюка і Віталя Навумчыка, якія працуюць, не лічачыся з часам, падпарадкоўваючы сябе аднаму – спаўна выкарыстаць магчымасці, каб нарыхтаваць у поўным аб’ёме кармы.
Май і чэрвень нездарма называлі перыядам вялікага малака. І хаця ў апошнія гады, калі пагалоўе пераведзена на круглагадовае стойлавае ўтрыманне, гэты тэрмін не такі актуальны ў ДзП “Радзежскае”, адчуваючы няхватку кармоў, тут кругласутачна выпасваюць увесь дойны статак, а гэта 690 кароў. Цяпер 4 гурты кормяцца сакавітай травой. Вынік не прымусіў сябе чакаць – надоі выраслі. У гэтыя дні яны складаюць больш за 14 кілаграмаў у суткі. Вядома, у параўнанні з іншымі сельгаспрадпрыемствамі раёна ДзП “Радзежскае” ў вытворчасці малака значна адстае, выратаваць сітуацыю зможа толькі трывалая кармавая база, над стварэннем якой, як сказаў Мікалай Якімчук, яны сёння працуюць.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: механізатар Віталь Навумчык; механізатар Яўген Касьянюк разам з дырэктарам Мікалаем Якімчуком ля новага прэс-падборшчыка.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 3.06.2015 г.

Добавить комментарий


доставка питьевой воды

best-mining.com.ua

Seo текст
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!