Яшчэ адзін выпуск…

У лепшых традыцыях прайшло свята апошняга званка ў Ляхавецкай школе: дзяўчаты ў белых фартухах і пышных бантах, галантныя юнакі, мора кветак, паветраныя шары, выпушчаныя ў неба, школьны вальс, слёзы радасці і суму, словы падзякі, пажаданняў, апошні званок. Ганаровы госць на свяце – старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. З самымі лепшымі пажаданнямі звярнуўся ён да выпускнікоў і ўсіх вучняў школы:
— Вы – наша маладая змена. Жадаю вам паспяхова здаць экзамены, выбраць сабе любімую прафесію, каб рэалізаваць сябе ў ёй. Няхай менш у вас будзе памылак на жыццёвым шляху. Ён няпросты. Але вашы маладая энергія, веды, працавітасць павінны дапамагаць пераадольваць цяжкасці.
Усім астатнім вучням Казімір Віктаравіч пажадаў цудоўна, з карысцю адпачыць у канікулярны перыяд і з добрым настроем вярнуцца ў школу за ведамі. Ад райвыканкама Казімір Лапіч падарыў школе каляровы тэлевізар.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час свята апошняга званка ў Ляхавецкай школе.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 3.06.2015 г.

Добавить комментарий


https://medicaments-24.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!