З клопатам пра сонь

Адзінаццацікласніца Маларыцкай раённай гімназіі Валерыя Цалуйка з рэспубліканскага экалагічнага (інтэрнэт) конкурсу для вучняў 15-18 гадоў, арганізатарам якога выступіў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, вярнулася з дыпломам І ступені. Пад кіраўніцтвам Алы Чуль, настаўніцы раённай гімназіі, Валерыя падрыхтавала даклад “Актыўная ахова прыроды. Біятэхнічныя мерапрыемствы як вырашэнне праблемы рэдкіх відаў млекакормячых сямейства соні”.
— Першы этап конкурсу, — расказвае Ала Сяргееўна, — экалагічная завочная інтэрнэт-алімпіяда, у якой прыняло ўдзел 600 вучняў рэспублікі. Валерыя выконвала тэставыя заданні, якія давалі арганізатарам магчымасць вызначыць спектр яе эрудыцыі па асноўных пытаннях экалогіі і біялогіі. У другі тур — вочны, праектна-даследчы — было адабрана 15 чалавек. Валерыя Цалуйка трапіла ў лік пераможцаў. Яна прадставіла на суд кампетэнтнага журы праект у выглядзе прыстэндавага даклада па адной з раней прапанаваных экалагічных сітуацый.
— Праект, які размяшчаўся на ватмане фармата А1, па ўмовах інтэлектуальнага спаборніцтва, — кажа Валерыя Цалуйка, — павінен быць максімальна інфарматыўным і адлюстроўваць вырашэнне пастаўленай праблемы. На абарону напрацаванага матэрыялу адводзілася не больш, чым 6 хвілін. На яго падрыхтоўку давалася 30 дзён. У такія сціслыя тэрміны складана было падрыхтаваць грунтоўны праект, але дапамогу аказаў Дзяніс Кіцель, арнітолаг, былы выпускнік СШ №3 г. Маларыта.
Валерыя журы расказвала, чаму яна займаецца пытаннямі павелічэння колькасці рэдкай групы млекакормячых атрада грызуноў сямейства сонь на тэрыторыі Маларытчыны, пра фактары, якія аказваюць негатыўны ўплыў на стан папуляцыі гэтага віду, аб распрацаванай праграме актыўнай аховы сонь і яе рэалізацыі.
Мікалай НАВУМЧЫК, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”.
На здымку: Валерыя Цалуйка, вучаніца 11 класа Маларыцкай раённай гімназіі, пераможца рэспубліканскага экалагічнага (інтэрнэт) конкурсу, са сваёй настаўніцай Алай Чуль.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 3.06.2015 г.

З клопатам пра сонь: 1 комментарий

  • 10.06.2015 в 11:57 дп
    Permalink

    Прыемна, што справа аховы навакольнага асяроддзя ўсе ж-такі патрохі прыжываецца на Маларытчыне.

    Нажаль, афіцыйна ні воднае з месцаў, дзе жывуць соні, пад ахову не было перадана землекарыстальнікам. Больш чым 3 гады робім намаганні, але «недзе ўсе завісае». Неабходныя дакументы даўно пераданы ў Інспекцыю Мінпрыроды. А справа ў тым, што ахова відаў — не проста занятак, калі подпіс паставіў — і хай сабе жывуць! Патрэбен пастаяны маніторынг стану, біятэхнічныя мерапрыемствы, выяўленне і знішчэнне пагроз і інш.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!