Маладзёжны ўклад у агульны каравай

Традыцыйна РК ГА “БРСМ” сумесна з аддзелам па справах моладзі райвыканкама праводзяць спаборніцтвы сярод мала­дзёжных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, якія заняты на перавозцы зерневых ад камбайнаў у час уборкі. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Са многіх СВК маладыя людзі актыўна ўключыліся ў спаборніцтва “Ураджай-2010”. Падведзены яго прамежкавыя вынікі. Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, Аляксандр Галоўчык, начальнік аддзела па справах моладзі, і Таццяна Сацюк, другі сакратар БРСМ, наведалі лідэраў, павіншавалі з дасягнутымі вынікамі, падзякавалі за шчырую працу, пажадалі далейшых поспехаў і ўручылі заахвочвальныя падарункі. У намінацыі “Экіпажы” на першым месцы трывала замацаваўся сямейны тандэм братоў Аляксандра (камбайнер) і Аляксея (памочнік камбайнера) Ківачукоў з прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна”. Браты разам працуюць другі год. Сёлета яны на камбайне “Тукано-430”  ужо ўбралі збожжавыя на плошчы 365 га і намалацілі 1035 тон зерня. Тысячны вынік – першы такі ў гісторыі правядзення спаборніцтваў сярод маладых. Па словах Аляксандра Ківачука, тысяча тон – цяжкая шматдзённая праца да сёмага поту, асабліва пры такім надвор’і, якое панавала сёлета. Браты перад сабою мэты заняць першае месца спецыяльна не ставілі. Проста добрасумленна і адказна працавалі, бо разумелі, што летні дзень год корміць.
— Лічу,  — заўважае Аляксей, — што наш вынік – нязначная кропля ў маштабах краіны. Але з такіх кропелек у рэшце рэшт складаецца агульны багаты каравай, які стварае стратэгічны запас краіны, яе моц, забяспечвае дабрабыт і росквіт. Невыпадкова людзі кажуць, што хлеб – галава ўсяму на зямлі.

На перавозцы зерня лідзіруе вадзіцель Сяргей Ліхван з СВК “Рыта”. Яго вынік – 686 тон, які дасягнуты на аўтамабілі МАЗ-551605225.
На думку Івана Пастушэка, старшыні СВК, такія людзі, як Сяргей, неабходны любой гаспадарцы. Хоць ён у “Рыце” працуе толькі год, але зарэкамендаваў сябе толькі са станоўчага боку. Родам з Кобрынскага раёна. У СВК пераехаў жыць разам са сваёй жонкай Антанінай, якая да нараджэння сына была загадчыцай фермы. Маладой сям’і выдзелілі дом.
-Свайго 4-месячнага Кірыла ў час уборкі амаль не бачыў,  — кажа Сяргей. – Рана ўстаць, позна легчы – вось рэжым на некалькі гарачых летніх тыдняў жніва. Зерне ж чакаць не будзе, яго неабходна своечасова ўбраць і даставіць на дапрацоўку. Кожная хвіліна на вагу золата.
-Сёлета гаспадарка папоўнілася шасцю маладымі вадзіцелямі, — падтрымлівае размову Іван Тадэвушавіч. – Спадзяемся, што яны будуць таксама адносіцца да даручанай справы, як Сяргей Ліхван. Ідзе моладзь на працу ў СВК – ёсць будучыня і перспектыва ў гаспадаркі. Між   іншым, сярэдні ўзрост працаўнікоў гаспадаркі складае 34 гады.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: ушанаванне лідэраў жніва-2010 сярод моладзі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

gepatite.com/daclatasvir

alt-energy.in.ua