“Тэхна-Мікс” — для маларытчан

Ужо прайшоў амаль год, як для пакупнікоў у Маларыце (вул.Савецкая, 126) свае дзверы гасцінна расчыніў магазін “Тэхна-Мікс”.
— У нас можна набыць мотатэхніку беларускіх вытворцаў, веласіпеды, запасныя часткі да іх, электраабсталяванне, садовы інструмент і інш., — кажа Наталля Макарук, гаспадыня гандлёвай кропкі. – З многімі вытворцамі працуем без пасрэднікаў.
У “Тэхна-Міксе” на сённяшні дзень больш за 1500 найменняў тавару. Для пакупнікоў пры яго набыцці на суму больш за 500 тысяч рублёў прадастаўляецца дысконтная карта са скідкай 5%.
— Цяпер у нас дзейнічае акцыя “Суперцана” на веласіпеды беларускіх вытворцаў (іх кошт зніжаны на 20%), — гаворыць Наталля Мікалаеўна. – Акрамя таго, увесь тавар можна набыць з беспрацэнтнай растэрміноўкай да 3 месяцаў, а таксама аформіць крэдыт пад 45% гадавых тэрмінам ад 6 да 36 месяцаў.
— Наталля Мікалаеўна, які тавар карыстаецца асаблівым попытам цяпер?
— З надыходам лета павялічыўся продаж веласіпедаў. Многія маларытчане іх набываюць для актыўных заняткаў спортам. Асартымент веласіпедаў у нас багаты. Калі нават нейкай мадэлі і няма ў наяўнасці, то ўсё роўна імкнемся знайсці яе на базе і даставіць заказчыку ў самы кароткі тэрмін. Калі вы думаеце пра сваё здароўе, клапоціцеся пра яго, то запрашаем да нас. Нашы прадаўцы вас пракансультуюць, дапамогуць выбраць неабходны тавар, задаволіць тым самым ваш густ.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: гаспадыня гандлёвай кропкі “Тэхна-Мікс” індывідуальны прадпрымальнік Наталля Макарук.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.06.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!