Лепшыя сярод 17 каманд вобласці

Каманда вучняў раённай гімназіі прыняла ўдзел у абласным злёце-конкурсе па факультатыўнаму курсу «Бяспека жыццядзейнасці» і вярнулася дамоў з перамогай. Праходзіў злёт у раёне канала «Бона», што на Кобрыншчыне. Маларытчане змаглі ўзяць верх над сапернікамі з 17 раёнаў Брэстчыны. Удзельнікі каманды, а гэта Яўген Юхімук, Дзмітрый Максімук, Віталь Смаль і тры дзяўчынкі Ганна Сярдзюк, Дар’я Струкава і Настасся Косік, павінны былі справіцца з выпрабаваннямі ў пяці конкурсах. Яны дэманстравалі свае прапагандысцкія здольнасці і веды па курсу бяспекі жыццядзейнасці, змагаліся ў эстафеце, зводных вучэннях, гатавалі лепшую паходную страву.
За перамогу ў злёце-конкурсе маларыцкая каманда атрымала дыплом Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, а кожны ўдзельнік быў заахвочаны каштоўным падарункам – турыстычнай палаткай.
Алена АСТАПЕНКА, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца пасля ўзнагароджання.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.06.2015 г.

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

arbud-prom.com.ua

sellmax.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!