Здаровая сям’я – здаровая краіна

На базе ўніверсальнага спартыўнага цэнтра “Жамчужына” прайшоў сямейны фізкультурна-спартыўны турнір “Здаровая сям’я – здаровая краіна” у рамках работы клуба “Сям’Я”, які дзейнічае пры аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі: дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна і раённы тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На старт выйшлі 4 сям’і, 2 каманды. За “Маю шчаслівую сям’ю” выступалі Валерыя і Дзмітрый, вучні СШ №1, іх бацькі Вольга Мікалаеўна Луцюк і Мікалай Сяргеевіч Яцура, а таксама Сяргей і Яўгенія, вучні СШ №2, і іх бацькі Алена Віктараўна і Васіль Васільевіч Варабей. Каманда “Сонейка” была прадстаўлена ў складзе Мікіты, вучня раённай гімназіі, яго бацькоў Юрыя Фёдаравіча і Вольгі Мікалаеўны Ясінскіх, а таксама Паўла, вучня раённай гімназіі, і яго бацькоў Сяргея Аляксандравіча і Наталлі Леанідаўны Лазарчукоў.
На турнір каманды прыйшлі са сваімі эмблемамі, дэвізамі. Конкурсная праграма спаборніцтваў уключала некалькі рознапланавых спартыўных выпрабаванняў. У яе былі ўключаны, напрыклад, эстафеты з мячом, з абручом…
Па выніках спаборніцтва першае месца заняла каманда “Сонейка”. Усе сем’і ўзнагароджаны граматамі і 2 абанементамі на 8 бясплатных наведванняў басейна ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына”.
На здымку: імгненні сямейнага фізкультурна-спартыўнага турніру.

Опубликовано в «ГЧ» 10.06.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.