Мацнейшыя лёгкаатлеты

сярод вучняў 19 устаноў адукацыі Маларытчыны вызначаліся на гарадскім стадыёне і стадыёне раённай гімназіі. Тут нядаўна прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат. 

Мерапрыемства праводзілася ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў. У праграму спаборніцтваў былі ўключаны такія віды, як кіданне дыска, кап’я, штурханне ядра, а таксама бег на 60, 300, 1000 метраў для юнакоў і на 60, 300, 600 метраў для дзяўчат.
Пераможцамі ў асабістым заліку ў штурханні ядра сталі Уладзіслаў Назарук (СШ №1), у бегу на 60 метраў – Андрэй Каролік (СШ №1), на 300 і на 1000 метраў – Сяргей Сацюк (СШ №2). Сярод дзяўчат мацнейшымі ў штурханні ядра сталі: Юлія Варабей (Замшанская БШ), у бегу на 60 метраў – Марына Яцура (Олтушская СШ), на 300 метраў – Алёна Падлеская (СШ №2), на 600 метраў – Людміла Нушчык (Радзежская СШ).
Пераможцы ў кіданні дыска і кап’я не вызначаліся, паколькі ніхто з удзельнікаў спаборніцтваў не выканаў неабходны нарматыў.
У агульнакамандным заліку на першае месца ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ўзнялася каманда СШ №2, на другое – Дарапеевіцкі д/с-СШ, на трэцяе – Мельніцкая базавая школа.
Усе пераможцы раённай спартакіяды па лёгкай атлетыцы хутка будуць абараняць гонар Маларытчыны на абласной спартакіядзе школьнікаў.
На здымку: Мікалай Гардзяюк і каманда юных спартсменаў-лёгкаатлетаў з Замшанскай базавай школы.

Опубликовано в «ГЧ» 10.06.2015 г.

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

np.com.ua

www.avto-poliv.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!