X Беларускі міжнародны медыяфорум

Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» прайшоў у Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях 7-10 чэрвеня. У ім прынялі ўдзел больш за 400 чалавек з 20 краін. Гэта выдатныя прадстаўнікі экспертнай і медыясупольнасці, міжнародных арганізацый, дыпламатычных місій. У час форуму адбылося пленарнае пасяджэнне з правядзеннем тэматычных панэльных дыскусій, была арганізавана Летняя школа журналістыкі з правядзеннем майстар-класаў вядучых замежных і беларускіх журналістаў. Беларускі міжнародны медыяфорум праводзіцца ў Беларусі штогод, пачынаючы з 2006 года. Ён паспеў стаць знакавым міжнародным праектам, які традыцыйна выступае пляцоўкай для абмену меркаваннямі, выпрацоўкі новых ідэй, стварэння агульнай гуманітарнай прасторы СНД. Медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні» падтрымліваецца Прэзідэнтам Беларусі, урадам. У яго арганізацыі актыўны ўдзел прымаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Выканкам СНД, АДКБ, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД, Міністэрства замежных спраў Беларусі, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты.
Медыяфорум-2015 праводзіўся ў кантэксце знакавай для постсавецкай прасторы і ўсяго свету юбілейнай даты — 70-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама асаблівай міратворчай ролі Беларусі ва ўмовах складанай геапалітычнай сітуацыі.
Акрамя таго, 8 чэрвеня ў Мінску прайшоў савет кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД.

Опубликовано в «ГЧ» 13.06.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews/

fiat.niko.ua

designedby3d.com