“Я піянер сваёй краіны”

110 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, а гэта пераможцы і прызёры рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў, юныя карэспандэнты, лідары і актыў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, сталі ўдзельнікамі III рэспубліканскага збору “Я піянер сваёй краіны”, які праходзіў у Мінску і быў прымеркаваны да Дня піянерскага сяброўства. У склад дэлегацыі ад Брэсцскай вобласці ўваходзілі і прадстаўнікі Маларытчыны – юныя піянеры ДзУА “Дарапеевіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Віталь Скрашук, Святлана Рабчынская, Дар’я Магер і педагог-арганізатар Зінаіда Аляксееўна Барысюк.Нашым прадстаўнікам даверылі ганаровую місію быць знамённай групай.
У год 70-й гадавіны Вялікай Перамогі, Год моладзі, у год юбілею Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі адкрыццё збору праходзіла на плошчы Перамогі. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, піянерскага руху, прадстаўнікі старэйшага пакалення піянерыі ХХ стагоддзя, старшыні Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі розных гадоў. У першы дзень мерапрыемства ўдзельнікі яго на базе Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі знаёміліся з вітрынай піянерскіх дасягненняў “Прарыў года”, працавалі майстэрні добрых спраў, дзе кожны змог атрымаць майстар-клас ад прафесіяналаў сваёй справы, прыняць удзел і арганізаваць флэшмоб “Я, ты, ён, яна – Піянерыі краіна!” і інш.
У рамках заключных мерапрыемстваў у Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь быў арганізаваны адкрыты дыялог “Дарослыя і дзеці дзейнічаюць разам”. Там жа праходзіла і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Дэлегаты з Маларытчыны Віталь Скрашук, Святлана Рабчынская і Дар’я Магер атрымалі дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Піянерская праўда”.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час рэспубліканскага збору “Я піянер сваёй краіны”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 13.06.2015 г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

https://best-cooler.reviews/

www.ac-sodan.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!