Шчаслівага лёсу і ўдачы!

Упэўнена, кожны з нас захоўвае ў сваёй памяці выпускны баль. Гэта развітальны акорд з дзяцінствам,юнацтвам, са школьнымі сябрамі, любімымі настаўнікамі і ёй, школай, якая дала нам пуцёўку ў самастойнае жыццё. Не забудуць свой развітальны баль і яны, учарашнія выпускнікі, якія па традыцыі ў мінулую пятніцу сабраліся на гарадской плошчы.

…Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права падняць флаг даецца медалістам і актывістам Олтушскай і Дарапеевіцкай школ Вікторыі Канашук і Арцёму Пацеюку. Да выпускнікоў звяртаецца старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. Ён жадае ўчарашнім школьнікам знайсці сваё месца ў жыцці, не пасаваць перад цяжкасцямі , што будуць сустракацца на жыццёвым шляху,быць дастойнымі грамадзянамі сваёй рэспублікі, працаваць на карысць і для росквіту яе.
Кіраўнік раёна і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Лаўрэенка ўручаюць выпускнікам залатыя медалі за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны, актыўную жыццёвую пазіцыю. Іх атрымліваюць выпускнікі Олтушскай, Лукаўскай, Макранскай, Дарапеевіцкай сярэдніх школ, а таксама школы №2 горада Вікторыя Канашук, Руслана Сымонік, Кацярына Герасімук, Ганна Сцепанюк, Лілія Сцефанюк, Наталля Навасадзец, Арцём Пацяюк,Вікторыя Бурштын, Яўгенія Сушый і Анастасія Ятчук.
Упэўненасці ў сабе, жыццёвай мудрасці, поспехаў і ўдач жадалі выпускнікам дырэктар гарадской сярэдняй школы № 2 Любоў Куц, маці выпускніцы гарадской сярэдняй школы №1 Ксеніі Дваракоўскай Таццяна Дваракоўская, благачынны цэркваў раёна настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы г.Маларыты протаіерэй Віктар Паляціла.
Са словамі падзякі тым, хто на працягу 11 гадоў вучыў дабру, выхоўваў пачуцці справядлівасці, прыстойнасці, хто дзяліўся сваімі ведамі, вопытам, падказваў выйсце са складаных сітуацый, адкрываў таямніцы нязведанага, звярнулася выпускніца гарадской сярэдняй школы №1 Валерыя Цалуйка.
…Як сімвал шчаслівага і бесклапотнага дзяцінства, надзей, мар учарашнія школьнікі выпускаюць з рук паветраныя шары.
І вось ён, апошні раз­вітальны школьны вальс. Такі ўзнёслы, такі рамантычны, такі доўгачаканы і такі шчымліва сумны. Ён абвясціў аб тым, што наперадзе ў юнакоў і дзяўчат зусім іншая школа, новая, пад назваю — ЖЫЦЦЁ! Няхай жа ў ім будзе як мага менш памылак, расчараванняў, няўдач і як мага больш добрага, светлага, радаснага!
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: у час развітальнага школьнага балю.
Фота Мікалая Навумчыка.

Опубликовано в «ГЧ» 17.06.2015 г.

Добавить комментарий


деньги под залог

Наш авторитетный веб сайт , он рассказывает про капа для бокса start-sport.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!