Малочныя “рэйсы” Леаніда Барысюка

Многія вяскоўцы яшчэ бачаць салодкія сны, а Леанід Сцяпа­навіч Барысюк ужо запрагае свайго каня і адпраўляецца “у рэйс”. За паўтары гадзіны яму трэба аб’ехаць больш за 20 двароў пажэжынскіх жыхароў, сабраць малако, за якім штодня ў восем гадзін ранку прыязджае ў вёску малакавоз.
Пяць гадоў працуе ўжо Леанід Сцяпа­навіч малаказборшчыкам. Гаспадарлівы, старанны, ён не ўмее працаваць абы-як. А таму і лідзіруе сярод малаказборшчыкаў у конкурсе, умовы якога распрацаваны ў Велікарыцкім сельвыканкаме. З пачатку года прыняў Леанід Сцяпанавіч ад насельніцтва ўжо 38 тон малака.
— Я толькі збіраю, а ўсё залежыць ад працавітасці і сумлення людзей, якія малако здаюць, — сціпла заўважае малаказбор­шчык, расказваючы пра сваю работу. 
І сапраўды, малочная рака, якая льецца ў бідоны малаказборшчыка, збіраецца з некалькіх дзясяткаў ручаёў. Адзін з іх — з падворка самога Леаніда Сцяпанавіча. Ра­зам з жонкай Галінай Рыгораўнай усё жыццё трымаюць яны падсобную гаспадарку.
— Без каровы ў вёсцы нельга. Хоць клопату каля яе нямала, але ж не прывыклі мы малако ў магазіне купляць. Вось унукі прыехалі, любяць малачко папіць, ды і дзеду з задавальненнем дапамагаюць, кожны ранак яго сустракаюць, каб на возе пракаціцца, — заўважае гаспадыня.
Між іншым, Леанід і Галіна Барысюкі, якія жывуць разам ужо 40 гадоў, на ўнукаў багатыя. Хоць усе трое дзяцей, якіх яны выгадавалі добрымі людзьмі, пакінулі бацькоўскае гняздо, але яны падарылі сваім бацькам аж 10 унукаў. З малых гадоў ад бабулі і дзядулі, у якіх заўжды ўсюды парадак, наведваючыся ў госці,  вучацца яны працавітасці і добра ведаюць, што ў кожным пакеце малака, што прадаецца ў магазіне, ёсць кропелька і таго, што сабраў іх дзядуля.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: малаказборшчык Леанід Барысюк.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

www.maxformer.com

У нашей организации авторитетный блог на тематику врач гинеколог.