Уладзімір быў першым

На базе ДзЛГУ «Маларыцкі лясгас» прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2015”.
Першае месца па выніках усіх конкурсаў заняў Уладзімір Дамброўскі з Маларыцкага, другое — Мікалай Чырук з Ужоўскага, трэцяе — Юрый Герасімук з Хаціслаўскага лясніцтваў. Яны набралі адпаведна па 1338, 1206 і 1169 балаў.
У спаборніцтвах прыняў удзел і юніёр-Дзмітрый Вінічук з Маларыцкага лясніцтва. На яго рахунку — 993 балы.
Пераможцы конкурсу і прызёры былі заахвочаны каштоўнымі падарункамі.
Людміла ГУБЕЙ, старшыня прафкама ДзЛГУ «Маларыцкі лясгас».

Опубликовано в «ГЧ» 20.06.2015 г. 

Добавить комментарий


progressive.ua

раскрутка интернет-магазина
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!