Унікаць ва ўсе пытанні

Актывісты прафсаюзнага руху раёна прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні прэзідыума раённага аб’яднання прафсаюзаў. Абмеркаванне задач, якія стаяць перад кожнай прафсаюзнай арганізацыяй раёна, пачалося з выступлення старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргея Строка. Як дэлегат ад Маларытчыны нядаўняга VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ён пастараўся данесці да лідараў прафсаюзных арганізацый тое важнае, аб чым ішла размова на вялікім форуме.

Сярод прыярытэтных накірункаў дзейнасці прафсаюзаў, як адзначалася ў выступленні, па-ранейшаму застаецца абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў людзей, стварэнне дастойных і бяспечных умоў працы, павышэнне ўзроўню аплаты працы і жыцця людзей, садзейнічанне ў фарміраванні ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту. Задача прафсаюза — унікаць ва ўсе пытанні, якія вырашаюцца ў арганізацыі. І асновай узаемаадносін павінна стаць сацыяльнае партнёрства. Сёння, калі прадпрыемствы працуюць ва ўмовах дэфіцыту рынкаў збыту прадукцыі, вельмі надзённымі з’яўляюцца пытанні правільнага падыходу да аптымізацыі, пры якой часта скарачаюцца працоўныя месцы, да выканання патрабаванняў аховы працы. Важна, і гэта было ключавой думкай выступлення, каб адчувалася неабыякавая пазіцыя прафсаюзнай арганізацыі, зацікаўленасць у падтрымцы чалавека працы.
Галоўным інструментам эфектыўнай прафсаюзнай работы на прадпрыемстве з’яўляецца калектыўны дагавор. На тым, як важна, каб ён уключаў шырокі спектр сацыяльных гарантый, спыніўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў.
Пра тое, як выконваюцца палажэнні калектыўнага дагавора ў райспажыўтаварыстве, дзе членамі прафсаюзнай арганізацыі з’яўляецца 551 работнік, распавяла старшыня пярвічкі Ала Грышчук. Асноўны акцэнт яна зрабіла на пытаннях аздараўлення, выдзялення пуцёвак у летнія аздараўленчыя лагеры для дзяцей работнікаў прадпрыемства, патаннення па дамоўленасці з адміністрацыяй арганізацыі бацькоўскай платы за пуцёўку ў лагер.
Працягам тэмы аздараўлення стала выступленне дырэктара Брэсцкага аддзялення прадпрыемства “Беларустурыст” Аляксандра Антановіча. Прафсаюзным актывістам цікава было пазнаёміцца з распрацаванымі турыстычнымі маршрутамі, даведацца аб скідках на аплату, якія прадугледжаны для членаў прафсаюза.
Удзел у пасяджэнні прынялі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны і старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Басалай.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час пася­джэння.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.06.2015 г.

Добавить комментарий


www.220km.com.ua

best-cooler.reviews

www.farm-pump-ua.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!