ЯЕ ПРАФЕСІЯ — ЛЮДЗЯМ ДАПАМАГАЦЬ

Што і казаць, зрабіўшы дабро іншаму чалавеку, мы і самі адчуваем радасць і нейкую ўнутраную асалоду. Нават, калі дапамога гэтая дробязная, але ты разумееш, што яна была патрэбная,  — настрой проста зашкальвае. Але адна справа — дапамагаць зрэдку і зусім іншая – дапамагаць кожны дзень. А такая дапамога патрэбна многім пажылым людзям, якія застаюцца адзін на адзін са сваёй старасцю.  І вельмі добра, што ёсць такая прафесія – людзям дапамагаць.
Марыя Іванаўна Пекус ужо 27 гадоў працуе прадаўцом у магазіне вёскі Дубічна. Чулая і добрая па характару, жанчына заўсёды дапамагала аднавяскоўцам: прынесці прадукты пажылым людзям па дарозе на абед ці пасля работы не было для яе цяжкасцю.  Паступова яе добраахвотная дапамога перарасла ў прафесію  і 15  гадоў ужо з’яўляецца яе асноўнай справай. А прадаўцом у вясковым магазіне Марыя Іванаўна засталася рабіць на палову стаўкі. Між   іншым, для сацыяльнага работніка, якому трэба прадукты для падапечных закупіць, хлеба свежанькага прынесці, гэта вельмі зручна. А для яе падапечных тым больш – можна патэлефанаваць, калі нешта трэба, і неабходны тавар будзе абавязкова дастаўлены.
Пяцёра яе падапечных, як прызналася Марыя Іванаўна, сталі для яе амаль што свае, родныя.
— Мае бабулькі і дзядуля ўсе старэнькія – каму восем­дзесят, а каму і дзевяноста гадоў ужо. Ведаю, як ім цяжка, а таму ў доме кожнага бываю амаль кожны дзень. А калі не атрымліваецца наведаць, тэлефаную, каб пераканацца, што ўсё добра. Мае падапечныя таксама прывыклі да мяне. Калі недзе затрымаюся, выходзяць на вуліцу і паглядаюць на дарогу, ці не іду я, — шчыра ўсміхаючыся, дзялілася Марыя Іванаўна.
Прынесці вады і дроў, закупіць прадукты і лекі, прыбраць у хаце, зімою снег расчысціць і, вядома,  паразмаўляць пра жыццё – усё паспявае жанчына.
Сваю душэўную цеплыню, сваю ўвагу і клопат даводзіцца дзяліць Марыі Іванаўне на пяцярых, ды і на сваю сям’ю сілы пакінуць. Але энергічная і вельмі аптымістычная жанчына з усім спраўляецца.
— У дваіх маіх пенсіянераў, — заўважала сацыяльны работнік, — няма дзяцей. Ім больш за іншых патрэбна ўвага. Галоўнае — разумець гэта і знайсці час проста паразмаўляць з імі аб мінулым, даць магчымасць расказаць пра тое, што набалела, ці проста зазірнуць у іх вочы, каб адчулі, што побач ёсць той, каму іх лёс неабыякавы.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: сацыяльны работнік з вёскі Дубічна Марыя Пекус са сваім падапечным.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


kompozit.ua

adulttorrent.org

часы на алиэкспресс
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!