Схадзіце на экскурсію… у аптэку

Многія жыхары горада і раёна ўжо, напэўна, былі ў абноўленым памяшканні аптэкі на Савецкай,42, якая пасля мадэрнізацыі гасцінна расчыніла дзверы для наведвальнікаў. Па словах Наталлі Ганчарэнка, загадчыцы ЦРА №14, усе работы праведзены за кошт сродкаў Брэсцкага РУП “Фармацыя”. Што ўсё ж зроблена? Па-першае, пашырылася гандлёвая зала з 40 м2 да 70 м2. Па-другое, сталі працаваць  3 разлікова-касавыя сістэмы (да гэтага было 2), а таксама зменены дызайн. Зараз абслугоўванне наладжана па прынцыпу “аднаго акна”, г.зн. тое, што вы хочаце набыць, прададуць у адным акенцы. Многія наведвальнікі пасля выхаду з аптэкі гавораць: практычна, зручна, хутка, светла, утульна, прыгожа, многа месца.  А галоўнае, што амаль без вялікіх чэргаў у любы час працы.
-Штат у нас не пашыраўся, — канстатуе Наталля Іванаўна. – Як і раней, працуе 15 чалавек, з іх  8 – гэта правізары і фармацэўты. Зараз мы прапаноўваем больш чым 6 тысяч найменняў тавараў (столькі іх на сённяшні дзень зарэгістравана на фармацэўтычным рынку краіны) з 50-ці краін свету: Расіі, Украіны, Славеніі,Індыі, Германіі, Румыніі, ЗША… У нас можна набыць практычна ўсё, што неабходна для якаснага лячэння. Гэта, напрыклад, вырабы медыцынскага прызначэння, перавязачны матэрыял, прадметы догляду за хворымі, біялагічна актыўныя дабаўкі, мінеральныя воды ў асартыменце, парфумерна-касметычныя сродкі, фітачаі, таксама шырока прадстаўлены тавары для дзяцей. Для зручнасці ўсе вітрыны аформлены па групах прызначэння лекавых сродкаў. Асаблівае месца займае прадукцыя беларускай вытворчасці, у тым ліку – Брэсцкай вобласці. Напрыклад, УП “Экзон” (Драгічынскі раён), якое выпускае гематаген з рознымі напаўняльнікамі, сіропы “Розавіт”, “Шыпавіт”, “Алтэй”.  Прадпрыемствам асвоена таксама вытворчасць БАДаў лінейкі “Энергавіт” і БАДа “Апівіт” на аснове пчалінай прадукцыі. На дадзены момант у краіне працуе 24 фармпрадпрыемствы розных форм уласнасці. Іх прадукцыя шырока прадстаўлена ў аптэцы. Між   іншым, тавары айчынных вытворцаў у агульным аб’ёме (па найменнях) складаюць 50% ад агульнай колькасці. Яны знаходзяцца на бачным месцы, каштуюць менш, чым замежныя аналагі, і не ўступаюць ім па эфекту.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: абслугоўвацца ў аптэцы пасля рамонту зручна.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.