Каб ногі прыгожымі былі…

Варыкознае пашырэнне вен – хвароба, якая пачынаецца незаўважна, паступова: з ледзьве прыкметных сіне-фіялетавых сетачак капіляраў, лёгкай ацёчнасці ног. Яна працякае амаль бессімптомна. Жыць з такой хваробай быццам бы і можна. Аднак варыкозныя вены небяскрыўдныя – яны на любой наступнай стадыі лечацца складаней, чым на папярэдняй. Па статыстыцы, варыкоз выяўляюць прыкладна ў 25 % жанчын. 

Прадстаўніцы цудоўнага полу схільныя да парушэнняў вянознага кровазвароту ў значна большай ступені, чым мужчыны. На жаль, варыкоз — гэта хранічнае захворванне, якое пастаянна прагрэсіруе. Але ў нашых сілах прадухіліць яго развіццё. Што неабходна зрабіць? Пра гэта ішла размова на працягу 3 гадзін у Маларыцкай цэнтральнай раённай аптэцы № 14 падчас правядзення акцыі “Здаровыя сасуды – прыгажосць вашых ног”. Яна была арганізавана ў рамках выставы-кірмашу “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця – 2015”. Наведвальнікі аптэкі маглі памераць артэрыяльны ціск, вагу цела, атрымаць кансультацыі ва ўрача-тэрапеўта Людмілы Цодзік, урача-валеолага Вольгі Кавалеўскай,загадчыцы аптэкі Наталлі Ганчарэнкі, а таксама ў кансультанта Ірыны Нярода, прадстаўніка ТАА “Рубікон” (г.Віцебск), пазнаёміцца з лекавымі сродкамі, якія выпускае гэтая фармацэўтычная кампанія.
— Своечасовае і сучаснае лячэнне варыкозу — гэта значнае паляпшэнне працягласці і якасці жыцця, захаванне прывабнасці, падаўжэнне маладосці, — кажа Наталля Іванаўна. — Марудзіць тут небяспечна! Беражыце сябе!
Між іншым, за час правядзення акцыі за кансультацыяй да ўрачоў звярнулася 65 чалавек, неабыякавых да свайго здароўя.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення акцыі “Здаровыя сасуды – прыгажосць вашых ног” ў Маларыцкай ЦРА №14.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.07.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.