На сустрэчу з забытымі творамі

На паліцах бібліятэкі стаіць многа розных кніг. Але сярод іх ёсць катэгорыя, якая займае асаблівае месца. Гэтыя выданні часта пашарпаныя на выгляд, з пажаўцелымі ад часу старонкамі. Хоць яны і былі напісаны даўно, але не страцілі сваіх мастацкіх якасцей, актуальнасці сёння. Іх па-ранейшаму цікава перачытваць. Магчыма, чытачы і не ведаюць, што такія раманы, аповесці, п’есы нават існуюць. Нічога, на жаль, не ведаюць пра іх аўтараў.

— Каб вярнуць з небыцця кнігі, якія карысталіся попытам раней, пашырыць уяўленні сучаснага чытача пра творы, якія варта прачытаць, і была арганізавана ў фае раённай бібліятэкі выстава “Незаслужана забытыя кнігі”, — гаворыць Наталля Кузьміцкая, дырэктар Маларыцкай ЦБС. – На ёй было прадстаўлена 37 кніг, выдадзеных у розныя гады. Раней імі зачытваліся, перадавалі з рук у рукі, перажывалі разам з героямі, спачувалі ім. Цяпер жа такія кнігі сіратліва стаяць на паліцах, з дня ў дзень чакаючы свайго чытача. Мы імкнемся надаць ім другое жыццё, ранейшую папулярнасць, а таму, хто іх возьме ў рукі, – асалоду і задавальненне ад чытання. Кнігі забытыя, але знаёмыя і любімыя.
Сярод незаслужана забытых кніг на выставе – раманы Вячаслава Шышкова “Угрум-рака”, Юрыя Германа “Дарагі мой чалавек”, Фёдара Абрамава “Браты і сёстры”, Пятра Прас­курына “Імя тваё”, апавя­данні і аповесці Валян­ціна Распуціна, творы Венія­міна Каверына… Некаторыя з іх даўно ўжо не пера­выда­валіся.
— Ці можна забыць кнігу, якая цябе некалі ўразіла? – пытаецца Алена Чыкіта, настаўніца СШ №1. – Не, вядома ж… Пра выставу хочацца сказаць словамі Аляксандра Дзюма, які некалі напісаў, што кнігі, якія чытаюць, маюць цяперашняе жыццё, кнігі, якія перачытваюць, маюць будучыню.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: настаўніца Алена Чыкіта і дзесяціклас­ніцы СШ №1 знаёмяцца з выставай “Незаслужана забытыя кнігі” ў раённай бібліятэцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.07.2015 г.

Добавить комментарий


www.medicaments-24.net/cialis-tadalafil/cialis-5-mg/

https://designedby3d.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!