Каб зберагчы традыцыі

Маларыцкі строй адзення — багатая культурная спадчына, якую захавалі нашы продкі. Iм захапляюцца не толькі мастацтвазнаўцы, але і многія сучасныя модніцы. Маларыцкі касцюм, напэўна, самы дасканалы не толькі ў брэсцкім рэгіёне, але і на тэрыторыі Беларусі. Яго, на думку многіх спецыялістаў, можна смела назваць эталонам народнага ткацтва. Маларыцкі строй не пераблытаеш ні з якім іншым. Уражвае хараство і багацце вышытых узораў. Гледзячы на арнамент, адчуваеш гонар за тых, хто змог не толькі ўбачыць, але і перадаць усе нюансы мясцовага каларыту праз вышыўку. Зачароўвае не толькі непаўторная прыгажосць, але і дзіўная цеплыня, якая адчуваецца ў кожным вырабе.
Цяпер ткацтвам дома практычна ўжо ніхто і не займаецца. Паступова сыходзяць у вечнасць носьбіты гэтага рамяства. Губляюцца векавыя традыцыі, перарываецца духоўная повязь пакаленняў. Каб не страціць багатую спадчыну, якую стварылі талент і працалюбства нашых продкаў, тое, што выяўляе адметнасць, самабытнасць, непаўторнасць, выдзяляе сярод іншых народаў, у Маларыцкім раённым цэнтры народнай творчасці некалькі гадоў таму вырашылі адрадзіць, не даць бясследна знікнуць тэхналогіям старажытных рамёстваў, духоўным традыцыям рэгіёна, аўтэнтычнаму нацыянальнаму адзенню.
З гэтай мэтай у цэнтры цяпер працуе 6 гурткоў. Чатыры яго супрацоўнікі – Святлана Луцык, Ала Назарук, Людміла Сакалюк і Валянціна Струнец — захопленыя і ініцыятыўныя людзі, дзеляцца сваім вопытам, талентам, уменнямі, ведамі, тым, што ўмеюць самі, каб дзеці адчулі, як жылі іх продкі раней. Дарослыя забяспечваюць пераемнасць духоўных традыцый, іх зберагаюць, развіваюць.
— У гуртку “Чароўная нітачка”, напрыклад, мы вучым дзяцей пераносіць даўнія маларыцкія ўзоры на тканіну, надаўшы ім пэўныя сюжэтныя формы і завершанасць, — гаворыць Валянціна Мікалаеўна. — Захоўваючы ў сваіх работах узоры, арнаменты, асаблівасці Маларыцкага строю, яго каляровую гаму, дзеці зберагаюць традыцыі багатай спадчыны нашага краю, якія стваралася на працягу многіх стагоддзяў.
Вывучаючы ўмовы жыцця і побыт нашых продкаў, супрацоўнікі раённага Цэнтра народнай творчасці таксама дапамагаюць дзецям у авалодванні майстэрствам ткацтва, вышыўкі крыжыкам, саломапляцення, бісерапляцення і канструявання.
— Безумоўна, гурткоўцы – а гэта 39 чалавек — сваімі вырабамі таксама ўзбагачаюць скарбонку матэрыяльнай культуры рэгіёна, — кажа Валянціна Струнец. – Мы разам спрабуем аднавіць падзабытае майстэрства, якім заўсёды славілася Маларытчына.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ксенія Заматаева, Мікіта Бабёр і Дзіяна Цярэшка, гурткоўцы гуртка вышыўкі крыжыкам “Чароўная нітка” Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці, са сваімі вырабамі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.07.2015 г.

Добавить комментарий


離婚したい

http://teplostar.kiev.ua

http://dekorde.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!