Хлебороб оказался сильнее

Вячаслаў Федзюковіч, начальнік райсельгасхарчу:

 

— Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, якія сёлета склаліся, працаўнікам сяла нашага раёна ўдалося ўтрымаць і перавысіць мінулагодні 30-тысячны валавы намалот зерня, што дазволіць з улікам намалоту кукурузы на зерне атрымаць больш чым 40 тысяч тон зерня пры яго вытворчасці на 1 бала-гектар больш чым 100 кілаграмаў. Гэтага дастаткова для выканання дзяржаўнага заказу, засыпкі насення, стварэння страхавых і пераходных фондаў, а таксама для папаўнення фуражных запасаў для жывёлагадоўлі.
Практычна ўтрыманы ўзровень мінулага года і па вытворчасці масланасення рапсу. Валавы збор гэтай культуры склаў 4,4 тысячы тон пры ўраджайнасці 22,7 цэнтнера з гектара.
За 4 гады пяцігодкі тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склаў 149% пры заданні 138%, план па вытворчасці зерня выкананы на 104,5%, масланасення рапсу – на 102,9%, малака – 106,7%, мяса – 98%, сярэдні ўдой малака ад каровы ўзрос з 3590 да 5155 кілаграмаў,  ці ў 1,48 раза.
Праведзена значная работа па стварэнні трывалай кармавой базы для жывёлагадоўлі. Апраўдвае сябе выпрацаваная вопытам мінулых гадоў стратэгія развіцця інтэнсіўнай кормавытворчасці. У выніку своечасовага перазалужэння кармавых угоддзяў і захоўвання тэхналогіі вырошчвання палявых культур на зімова-стойлавы перыяд на 1 умоўную галаву нарыхтоўваецца 30,2 цэнтнера кармавых адзінак, у тым ліку травяністых  22,7 цэнтнера кармавых адзінак.
Раён не адзін раз быў пераможцам рэспубліканскіх і абласных спаборніц­тваў. Да прыкладу, 2 га­ды запар, у 2005  і 2006 гадах, ён аказаўся лепшым у рэспубліцы па нарыхтоўцы травяністых кармоў, 3 гады запар (2007, 2008 і 2009 гг.)яму не было роўных у абласным спаборніцтве па вытворчасці і рэалізацыі малака і мяса, 2 гады (2007 і 2009 гг.) раён выходзіў пераможцам і прызёрам абласнога спаборніцтва па нарыхтоўцы травяністых кармоў.
У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы адра­джэння і развіцця вёскі ў раёне здадзена ў эксплуатацыю 8 новых аграгарадкоў: “Хаціслаўскі”, “Олтушскі”, “Гвозніцкі”, “Велікарыцкі”, “Макранскі”, “Чарнянскі”, “Ляхавецкі”, “Лукаўскі”, а сёлета вядзецца будаўніцтва аграгарадка “Арэхаўскі”. На гэтыя мэты асвоена 34796,5 мільёна рублёў, усяго на выкананне Праграмы накіравана 248980 мільёнаў рублёў пры плане 218540.
За апошнія гады праве­дзена работа па будаўніцтву і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў, на гэтыя мэты асвоена больш чым 50 мільярдаў грашовых сродкаў.
Пабудаваны новыя малочнатаварныя фермы ў прыватным унітарным прадпрыемстве “Савушкіна” (на 1000 галоў), у СВК “Хаціслаўскі” (на 620 галоў), у СВК “Чырвоны партызан” (на 720 галоў), у СВК “Ляхаўцы” (на 200 галоў), вядзецца рэканструкцыя з пашырэннем МТФ у СВК “Дарапеевічы” (на 900 галоў).
Праводзіцца работа па абнаўленні машынна-трактарнага парка. Сель­гасарганізацыямі раёна набыта 50 адзінак энерганасычаных трактароў,  з іх 8 – імпартных. За мінулы год і сёлета ў прыватным унітарным прадпрыемстве “Савушкіна” пабудаваны зернеачышчальны сушыльны комплекс, зернесушылка ў СВК “Ланская” і “Хаціслаўскі”.
Працаўнікі сяла добра разумеюць, што хто не ідзе наперад, той ідзе назад, а таму імкнуцца з кожным годам дабівацца ўсё больш высокіх паказчыкаў у сельгасвытворчасці.

Добавить комментарий


http://220km.com.ua

top-obzor.com/smartfon-huawei-p9-lite/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!