Напоўнілі душы вераю і дабрынёй

Праваслаў­нае сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыты і Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плённа супрацоўнічаюць не адзін ужо год. Разам праводзяць мерапрыемствы не толькі ў райцэнтры. Апошняе таму пацвярджэнне – наведванне дамоў сацыяльных паслуг у вёсках Брадзяцін і Багуслаўка. Перад жыхарамі гэтых населеных пунктаў сёстры міласэрнасці выступілі з канцэртам. Яны ўсіх, хто сабраўся, парадавалі царкоўнымі песнапеннямі і вершамі. Прагучалі таксама і песні ў выкананні Андрэя Катла і Сафіі Ігнацюк (аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў). Сёстры міласэрнасці прывезлі свежыя нумары газет “Царкоўнае слова”, “Воскресение”, “Духоўны веснік”, а таксама ўсім прысутным зрабілі прыемны сюрпрыз – падарункі ад сястрынства.
— У кожным аддаленым і маланаселеным пункце ў Доме сацыяльных паслуг ёсць куточак ці малельны пакой, — кажа Любоў Колпікава, старшая сястра сястрынства. — Яны створаны з мэтай духоўнай асветы, для таго, каб пажылыя людзі пачулі Божае слова, паслухалі царкоўнае песнапенне. Састарэлым людзям, улічваючы стан іх здароўя, самім ужо цяжка бывае дабрацца да царквы ў іншую вёску. Але ў многіх з іх душа імкнецца да Усявышняга. У дамы сацыяльных паслуг некалькі разоў на год мы выязджаем ужо больш за 8 гадоў. Сясцёр міласэрнасці з нецярпеннем чакаюць. Людзі з задавальненнем прыходзяць на праваслаўныя сустрэчы.
* * *
У гэты ж дзень спецыялісты аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання (загадчыца Алена Ківачук), тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання (загадчыца Вольга Антонава) тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сёстры міласэрнасці наведалі Піліпа Дзібука (в. Брадзяцін) і Фёдара Мармалюка (в.Гвозніца), ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Піліпу Несцеравічу і Фёдару Сяргеевічу былі ўручаны прадуктовыя наборы ад гандлёвай сеткі “Еўраопт”.
На здымку: Піліп Дзібук атрымлівае прадуктовы набор.

Опубликовано в «ГЧ» 8.07.2015 г.

Добавить комментарий


ford

создать интернет магазин киев

У нашей фирмы интересный веб сайт на тематику ковры шерсть http://3kovra.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!