Слава Богу за ўсё!

Праваслаўнае сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыта не адзін год супрацоўнічае з аддзелам пагранічнай службы “Маларыта”. Тут напрыканцы 2013г. была асвечана капліца ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Нядаўна сёстры зноў завіталі да пагранічнікаў. Яны правялі асветніцкую сустрэчу-канцэрт “Слава Богу за ўсё!”
Сёстры парадавалі прысутных праваслаўнымі песнямі і песнямі патрыятычнай тэматыкі. Яны выразна чыталі вершы, расказвалі пра святароў, якія ў гады вайны змагаліся з ворагам, і аб тым, як правільна падрыхтавацца да таінстваў споведзі і прычашчэння. Размова таксама зайшла і пра Пятроў, ці Ангельскі пост, які ў гэтым годзе працягваецца з 8 чэрвеня па 11 ліпеня.
— Мы прыйшлі не з пустымі рукамі: прынеслі ў капліцу свежыя нумары праваслаўных газет, часопісаў, буклеты, — кажа Любоў Колпікава, старшая сястра сястрынства. – Сумесныя мерапрыемствы, што мы праводзім, спа­дзяюся, станоўча ўплываюць на кожнага з пагра­нічнікаў.
* * *
Праваслаўнае сястрынства пры Свята-Міка­лаеўскай царкве таксама правяло асветніцкую сустрэчу-канцэрт і з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
На здымку: сёстры сястрынства ў гасцях у пагранічнікаў аддзела пагранічнай службы “Маларыта”.

Опубликовано в «ГЧ»  8.07.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!