“З радасці пілі шампанскае”

Маларытчанка Святлана Плюшчай не аматар купляць латарэйныя білеты. А калі іх і набывала, дык гэта былі білеты не “Ваша лато”. На гэты ж раз такі білет купіла, хаця не хацела.

— Калі плаціла за паслугі ў разліковым цэнтры, знаёмы прапанаваў білет “Ваша лато”. Дай, думаю, куплю. Пайшла правяраць у інфакіёск. Ён і выдаў: «Ваш прыз — аўтамабіль «Нісан». Не паверыла. Пайшла ў касу. Там называюць суму не 161 мільён рублёў, а 161 тысячу. Пайшла ў другую касу. Там пацвердзілі, што выйграла аўтамабіль.
Вечарам дома ўсёй сям’ёй з радасці пілі шампанскае.
Пытаюся ў Святланы Вікенцьеўны, куды зрабілі першую паездку на новай прыгожай машыне.
Яна прызнаецца, што машыну забіралі ў Мінску, таму першы раз ехалі на ёй са сталіцы дамоў. І такім блізкім быў далёкі шлях.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: вось яна, удача!
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 8.07.2015 г.

Добавить комментарий


uniti.ua

topobzor.info

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!