Міжнароднае прызнанне

Маларытчанку Марыю Жыгалаву, доктара педагагічных навук Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, сапраўднага члена Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі, таварыства супрацоўніцтва “Польшча-Усход”, якое знаходзіцца ў Варшаве, узнагародзіла медалём “Адам Міцкевіч – Аляксандр Пушкін” за асобыя заслугі ў даследаванні і папулярызацыі польскай культуры сярод усходніх суседзяў.

18 чэрвеня ў Люблінскім Палацы культуры ў прысут­насці польскай навуковай эліты ўзнагароду Марыі Пятроўне ўрачыста ўручыў старшыня таварыства Іосіф Брыль.
Высокую адзнаку суседняй дзяржавы Марыя Жыгалава атрымала за шматграннае супрацоўніцтва з навукоўцамі, якое пачалося яшчэ ў 1997 г. Сёння наша зямлячка-навуковец актыўна супрацоўнічае з польскімі вучонымі з Варшаўскага, Люблінскага, Ольштынскага, Беластоцкага, Опальскага, Познаньскага ўніверсітэтаў, а таксама з прадстаўнікамі адукацыі і культуры пры­гранічнага Брэсцка-Падляс­кага рэгіёна. У Вішніцы, Владаве, Бяла-Падлясцы, Любліне Марыя Пятроўна неаднаразова выступала з лекцыямі, праводзіла майстар-класы. Актыўна прафесар узаемадзейнічала таксама з бібліятэкамі Владавы, Любліна, музеямі Ю.І. Крашэўскага ў г. Пружаны і г. Раманаве. Тут, у польскім музеі, Марыя Жыгалава прэзентавала сваю кнігу “Этнавітальнасць і мультыкультурнасць ў літа­ратуры: паэзія”. Выданне ўбачыла свет у Германіі ў 2012 г. У ім ёсць раздзел як пра польскіх паэтаў Ю.І. Крашэўскага, Р. Капус­цінскага, Вінцэся Каратынскага, так і пра Маларытчыну, дзе разглядаецца творчасць нашых паэтаў-землякоў Генадзя Мішчука, Пятра Чагайды, Івана Заматаева. Між іншым, з кнігай цяпер можна пазнаёміцца ў інтэрнэце па адрасе: www//more-books.ru.
Марыя Пятроўна таксама з’яўлялася кіраўніком еўрапейскага праекта ад Беларусі “Музычная культура Польшчы і Беларусі”, які рэалізоўваўся ў рамках праграмы “Трансгранічнае супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна”. У ім прынялі ўдзел навукоўцы з Люблінскага ўніверсітэта (10 чалавек), Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна (10 чалавек) і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (3 чалавекі), а таксама музычныя калектывы з польскага і беларускага бакоў, у тым ліку – народны ансамбль народнай песні “Рыцкі куфэрак” Маларыцкага ГДК. Па выніках рэалізацыі праекта ў ліпені 2015 г. плануецца выданне ў Польшчы калектыўнай манаграфіі, адным з рэдактараў якой з’яўляецца Марыя Жыгалава.
Варта дадаць, што навуковыя даследаванні Ма­рыі Пятроўны пра муль­тыкультурныя сувязі ў літа­ратуры Брэсцка-Падляскага памежжа многія гады дру­куюцца ў розных наву­ковых часопісах Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Беларусі, Украіны.
Марыя Жыгалава з’яўля­ецца членам рэдка­ле­гіі навуковага часопіса Польшчы “Кірыла-Мяфодзіеў­скія сшыткі”, які адлюстроў­вае шматаспектнае супрацоў­ніцтва Польшчы са славянс­кім светам, у тым ліку – і з Балгарыяй.
Рашэнне аб узнагаро­джанні М.П. Жыгалавай медалём прымалася пасля ўсебаковага і скрупулёзнага аналізу польскімі экспертамі навуковых дасягненняў нашай зямлячкі А гэта яшчэ адно пацвярджэнне яе таленту і навуковых заслуг.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Марыя Жыгалава, з дыпломам і медалём “Адам Міцкевіч – Аляксандр Пушкін”, які атрымала ад польскага таварыства супрацоўніцтва “Польшча-Усход”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.07.2015 г.

Добавить комментарий


топ богатых людей

читайте здесь fashioncarpet.com.ua

profvest.com/2017/10/bitbuild-hyip-otzivi-obzor.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!