Асяродак нацыянальнай культуры

Завяршыўся ХХІІІ рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Творчае спаборніцтва штогод праводзіць Міністэрства культуры. Мэта конкурсу — узмацненне ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджванне ідэі беларускасці, прапаганда нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры. Сёлета ў ім прымала ўдзел і Маларыцкая ЦБС. Па выніках творчага спаборніцтва Лукаўская сельская бібліятэка-філіял (бібліятэкар Ларыса Анішчук) у намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” заваявала дыплом І ступені.
Ларыса Сцяпанаўна на разгляд журы прадставіла гісторыю Лукаўскай бібліятэкі (да 70-годдзя з дня адкрыцця), відэаматэрыялы пра гісторыю Лукава і яго ваколіцы, творчыя дасягненні бібліятэкі… Пры падвядзенні вынікаў таксама былі ўлічаны матэрыялы пра Лукава ў сацыяльных бібліятэчных групах, размешчаныя Ларысай Анішчук, і ўласны блог у інтэрнэце.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ларыса Анішчук, бібліятэкар Лукаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.07.2015 г.

Добавить комментарий


читать дальше 13.ua

Тестостерон Пропионат купить

Тренавер Энантат купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!