Усё для душы

Сёння мы не ламаем галаву над тым, дзе адпачыць. Дастаткова, як гавораць, мець жаданне і – выбірай. Прычым, на свой густ. І на свой кашалёк.
Не абдзелены ў гэтым плане і жыхары нашага невялікага рэгіёна. Акрамя, як у аграэкася­дзібах, цудоўна можна адпачыць нават усім калектывам на базе Брэсцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву, што непадалёк ад вёскі Гусак. І хоць сама па сабе база не новая, яна ў многім выйграе ў параўнанні з сучаснымі аграэкасядзібамі. Бо размешчана ў хваёвым лесе. Нават у спякоту, у чым мы пераканаліся самі, тут утульна і камфортна: хваёвы водар, якім перапоўнена паветра, спрыяе лёгкаму дыханню. Непадалёк ад базы ў маляўнічым прыгожым куточку ёсць невялікі вадаём, дзе можна парыбачыць. Зрэшты, рыбалка прынясе таму, хто адпачывае, не толькі задавальненне ад зносін з прыродай, але і абавязкова парадуе ўловам. А рыба ў вадаёме водзіцца, бо яго пастаянна зарыбляюць. Злавіць шчупака ці канадскага соміка на юшку можна без сумнення.
Ёсць на базе ўсе ўмовы і для калектыўнага адпачынку. Тут можна пагуляць у валейбол, футбол, а калі захочацца, зняць стому ў лазні, пасядзець за шклянкай чаю ці кавы ля каміна. Не будзе праблем, калі вы захочаце пасмажыць шашлык ці зварыць юшку. Ёсць на базе і кухня, дзе можна падагрэць усё тое, што вы прывезяце з сабою. І цэны, між іншым, на ўсе паслугі невысокія. Словам, калі ў вас будзе жаданне, можаце арганізаваць адпачынак на базе, каб адчуць асалоду ад прыроднай прыгажосці і атрымаць зарад бадзёрасці.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 8.07.2015 г.

Добавить комментарий


Велосипед DiamondBack

steroid-pharm.com/

www.thailand-option.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!