Труд и песня рады встретиться

Казімір Лапіч, старшыня Маларыцкага райвыканкама:

 

 

У народзе кажуць: будзе хлеб, будзе і песня. Так яно і ёсць. У чарговы раз у гэтым мы добра пераконваемся сёння, у час правядзення ў нашым горадзе абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2010”. У адрас перадавікоў жніва будзе сказана нямала добрых слоў і найлепшых пажаданняў, выканана песень. Сёння хлебаробы адпачываюць душой. І гэта яны па праву заслужылі. Маларытчыне выпаў вялікі гонар прымаць у сябе гасцей абласных дажынак, лепшых з лепшых працаўнікоў, усіх тых, кім ганарыцца Брэстчына. Хлебаробы нашага раёна, разумеючы гэта, унеслі дастойны ўклад у агульны каравай вобласці. Вытворчасць зерня на 1 бала-гектар складзе больш за 100 кілаграмаў. Да дажынак рыхтаваліся не толькі вяскоўцы. Значны аб’ём работ выкананы па добраўпарадкаванні і абнаўленні горада. Сродкі, якія выдзелены з абласнога і раённага бюджэтаў, дапамаглі змяніць аблічча Маларыты, навесці належны парадак у нашым агульным доме. За кароткі тэрмін змяніліся вуліцы Леніна, Савецкая, Школьная, Паркавая, Паўднёвая і іншыя. На некаторых з іх рэканструяваны сеткі водаправоду, мадэрнізаваны цеплавыя сеткі, пракладзена 20 км прадізаляваных труб, пабудавана ліўневая каналізацыя, устаноўлена новае вулічнае асвятленне, дэкаратыўная агароджа, рэканструявана вулічна-дарожная сетка. Праведзены мадэрнізацыя і рамонт жылля. Арганізацыі будаўнічага комплексу, прамысловыя прадпрыемствы, гандаль, культура, ахова здароўя таксама рыхтавалі да свята свае аб’екты. Завяршаецца будаўніцтва гасцініцы на 45 месцаў, універсальнага спартыўнага комплексу, узводзяцца станцыя абезжалезвання вады на гарадскім водазаборы, разлікова-касавы цэнтр РУП “Брэстэнерга”, кацельная на мясцовых відах паліва, сеткі інжынернай інфраструктуры прыватнага жыллёвага фонду. Добраўпарадкоўваецца гарадскі парк. Бясспрэчна, з вялікім аб’ёмам работ мы не маглі б справіцца самі. На дапамогу прыйшлі калектывы вобласці. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім, хто дапамог нам дастойна падрыхтавацца да свята і тым самым упісаў выразныя радкі ў абнаўленне горада. Гэта ААТ “Будаўнічы трэст № 8”, УП “Брэстводбуд”, КУП “Брэстаблдарбуд”, БАУП “Упраўленне ЖКГ”, ТДА “Дом-Люкс”, ТАА “Благаланд” і іншыя. Усяго на “дажыначных” аб’ектах задзейнічаны будаўнікі больш чым 30 арганізацый вобласці. Немалы ўклад у абнаўленне горада ўнеслі і нашы мясцовыя арганізацыі: Маларыцкая ПМК-20, ДРБУ-179, ПМК-8, ТДА “Маларытаагра­энер­гасэрвіс”, КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, ТАА “Талаш”. Спадзяюся, што нашы госці, землякі, якія прымаюць удзел у фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2010”, захаваюць пра наш маларыцкі куточак самыя лепшыя ўспаміны і светлыя ўражанні. Са святам усіх вас!

Добавить комментарий


www.profvest.com

http://www.progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!