Пабудуем разам новы храм

Любое пачынанне павінна быць благаславёна. У адваротным выпадку нават цвік прама не заб’ецца. Тым больш, калі размова ідзе пра будаўніцтва новай царквы.  Гэтымі днямі протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы г.Маларыта, па благаславенні епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адслужылі малебен перад пачаткам усякай добрай справы на месцы, дзе пачаліся работы па ўзвядзенні праваслаўнага храма.

На богаслужэнні пры­сутнічала шмат вернікаў горада і раёна. Месца для новай царквы абрана епіскапам Іаанам. Храм будзе пабудаваны ўнутры дворыкаў вуліц Маруды, д.21, 21/1, 23/1 і Школьная, 15 райцэнтра. Напрыканцы 2012 г. быў зарэгістраваны прыход у гонар Маларыцкага абраза Божай Маці. Яму выдзелены зямельны ўчастак плошчай амаль 1.05 га.
Пасля правядзення неабходных падрыхтоўчых работ епіскап Іаан прыедзе правесці ўрачыстае закладанне будаўніцтва храма па ўсіх канонах праваслаўнай царквы. Храм, які будзе ўзводзіцца ў нашым райцэнтры, павінен стаць яго ўпрыгожваннем, візітнай карткай. Непаўторная архітэктура царквы выдзе­ліць Маларыту сярод іншых населеных пунктаў.
— Храм узвядуць на жалезабетонным падмурку з цэглы, – кажа протаіерэй Віктар Паляціла, адказны за правядзенне работ па будаўніцтве новай царквы. – Ён будзе мець 2 паверхі, акружаны галерэяй. Галоўную ролю ў кампазіцыі царквы мае цэнтральны купал, высока ўзняты на барабане і акружаны чатырма меншымі купаламі. Асноўнае памяшканне для тых, хто моліцца, будзе мець памеры 18 на 18 метраў. Да яго дабудуюць алтар, а таксама – прытвор са званіцай. Увесь будынак будзе нагадваць карабель. Яго мачтай і стане званіца вышынёй 28,35 метра, а з крыжам – больш за 30 метраў. Побач з царквой з’явяцца будынкі нядзельнай школы, бібліятэкі…
Усе гэтыя планы здзейсняцца толькі тады, калі ўсе мы разам будзем дапамагаць будаваць храм, бо затраты на яго ўзвядзенне — немалыя. Вялікі аб’ём работ бу­дзе патрабаваць мноства працоўных сіл. Будаўніцтва царквы – гэта ўсеагульная справа.
Ужо больш за сто гадоў жыхары Маларыты не будавалі сабе храмаў. Яны толькі дапамагалі іншым. Цяперашнім жыхарам пашанцавала. Такую магчымасць неабходна выкарыстаць, каб у скарбонцы на небе назбіраць сабе багацця “нятленнага”.
* * *
Свае грашовыя ахвя­раванні на будаўніцтва новага храма ў Маларыце можна пералічваць на разліковы рахунак 3015460861550 у Цэнтры банкаўскіх паслуг №120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г. Маларыта, код 246, УНП 201020706, а таксама пакінуць у царкоўнай лаўцы, у скарбонках, якія будуць устаноўлены ў гандлёвых кропках і ў іншых месцах горада.
Між іншым, генеральным падрадчыкам узвядзення праваслаўнага храма ў г. Маларыта з’яўляецца ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства “Маларыцкая ПМК-20”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у час малеб­на на месцы ўзвядзен­ня новай царквы ў г. Маларыта.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.07.2015 г.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews

https://tokyozakka.com.ua

www.velotime.com.ua/product/comanche-tomahawk-275/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!